Гадзіна Міласэрнасці

Калі надышла шостая гадзіна, цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзевятай. А каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: „Элі, Элі, лема сабахтані?”, што азначае: „Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?” Некаторыя з тых, хто стаяў там, чуючы гэта, казалі: „Вось, Ён кліча Іллю”. А адзін пабег, намачыў губку воцатам і, насадзіўшы на трысціну, паіў Яго, кажучы: „Чакайце, пабачым, ці прыйдзе Ілля зняць Яго”. Езус жа, ускрыкнуўшы моцным голасам, сканаў.” (Евангелле паводле святога Марка 15, 33-37)

Гадзіна Міласэрнасці — гэта гадзіна смерці Езуса Хрыста на крыжы (15.00 – трэцяя гадзіна дня). Пан Езус сказаў святой сястры Фаўстыне:

Кожны раз, як толькі пачуеш, што гадзіннік прабіў тры гадзіны, цалксш паглыбляйся ў Маю міласэрнасць, праслаўляючы і ўсхваляючы яе; прызывай яе ўсемагутнасць для ўсяго свету, а асабліва для бедных грэшнікаў, бо ў гэтую хвіліну яна насцеж адчыненая для кожнай душы.” (Дзённік, 1572)

А трэцяй гадзіне малі аб Маёй Міласэрнасці, асабліва для грэшнікаў, і хаця б на кароткі час паглыбляйся ў Маю муку, асабліва — у Маю самоту ў хвіліну смерці. Гэта гадзіна вялікай Міласэрнасці для ўсяго свету, (…) у гэтую гадзіну Я не адмоўлю нічога той душы, якая Мяне просіць праз Муку Маю.” (Дзённік, 1320)

Старайся ў гэтую гадзіну, адпраўляць Крыжовы шлях (калі табе дазволяць зрабіць гэта твае абавязкі); а калі не можаш адправіць Крыжовы шлях, то прынамсі зайдзі хоць на хвіліну ў капліну і ўшануй Сэрца Маё, поўнае міласэрнасці ў Найсвяцейшым Сакрамэнце; а калі не можаш зайсці ў капліцу, пастарайся паглыбіцца ў малітву там, дзе знаходзішся, хаця 6 нне надоўга.” (Дзённік, 1572)

„Час смерці Пана Езуса – у 3 гадзіны пасля апоўдні– з’яўляецца часам прывілеяваным у набажэнстве да Божай Міласэрнасці. У гэты час стаім у духу пад крыжам Хрыстуса, каб дзеля заслуг Яго мукі прасіць аб міласэрнасці для сябе і свету (…) Пан Езус не даў нам гатовай формулы малітвы ў 15.00, але сказаў, што можна прайсці Крыжовую дарогу, наведаць Найсвяцейшы Сакрамэнт, а калі на гэта не хапае часу, то ў гэтым месцы, дзе нас застане трэцяя гадзіна, хоць на кароткі момант злучыцца з Ім, канаючым на крыжы. Прадметам гэтай малітвы з’яўляецца таямніца мукі Панскай.

Малітва ў Гадзіну Міласэрнасці павінна адпавядаць акрэсленым умовам:

-маліцца патрэбна ў тры гадзіны пасля апоўдні, калі гадзіннік праб’е гэтую гадзіну,

-малітва павінна быць скіраваная напрасткі да Езуса,

-а ў просьбах належыць звяртацца да вартасці і заслуг Яго балеснай мукі.”

Матэрыял узяты з сайта www.dialog1994.by

Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM https://www.dialog1994.by/nasha_vera/gadzina-milasernastsi/

Абяцанні ласкаў

(…) у гэтую гадзіну Я не адмоўлю нічога той душы, якая Мяне просіць праз Муку Маю.” (Дзённік, 1320)

У гэтую гадзіну ты выпрасіш усё і для сябе, і для іншых.” (Дзённік, 1572)

Бібліяграфія

Божая міласэрнасць у маёй душы, Дзённік святой Фаўстыны

Першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне Новага Запавету па-беларуску (Мінск, 2017)

Спасылкі

www.catholic.by

www.dialog1994.by

www.barmherzigkeit-gottes. de

www.faustyna. pl