Навэнна да Божай Міласэрнасці

Свята Міласэрнасці святкуецца ў першую нядзелю пасля Вялікадня і называецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Прыгатаваннем да гэтага свята павінна быць навэнна ( 9 дзён), пачынаючы ад Вялікай Пятніцы. Кожны дзень чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пан Езус абяцаў: „Праз гэтую навэнну, Я ўдзялю душам шматлікія ласкі.” (Дзённік, 796)

Пан Езус сказаў Сястры Фаўстыне:

Я жадаю, каб у гэтыя дзевяць дзён ты прыводзіла душы да крыніцы Маёй міласэрнасці, каб яны чэрпалі ў ёй сілу і прахалоду, і ўсялякую ласку, якая неабходная ім у жыццёвых цяжкасцях, і асабліва ў гадзіну смерці. Кожны дзень ты будзеш прыводзіць да Майго сэрца групы душаў і акунаць іх у моры Маёй міласэрнасці. А Я ўвяду ўсе гэтыя душы ў дом Майго Айца. Рабіць гэта ты будзеш і ў гэтым жыцці, і ў будучым. І Я не адмоўлю ні ў чым ніводнай душы, якую ты прывядзеш да крыніцы Маёй Міласэрнасці. Кожны дзень дзеля Маёй балеснай мукі ты будзеш прасіць Майго Айца аб ласках для гэтых душаў.” (Дзённік,1209)

Кожны дзень чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

„Шырока распаўсюджанай з’яўляецца таксама навэнна да Божай Міласэрнасці, запісаная ў “Дзённіку” св. Сястры Фаўстыны, з дапамогай якой кожны дзень прыводзім да Бога іншую групу душ. Гэтую навэнну можна прамаўляць з пабожнасцю, але не можна ёю абмежавацца, бо Пан Езус прагне, каб святу папярэджвала навэнна з Каронкі Божай Міласэрнасці.” (c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM) http://pallatyny.by/index.php/be/naviny/168-svyata-milasernastsi

Навэнна да Божай Міласэрнасці:

Тэкст Навэнны, Дзённік, 1209-1229: https://ave-maria.by/prayers/novena/593-navennamiasernasci

Бібліяграфія

Божая міласэрнасць у маёй душы, Дзённік святой Фаўстыны

Спасылкі

www.ave-maria.by

www.pallatyny.by

www.faustyna.pl