Свята Міласэрнасці

Душы гінуць, ня-гледзячы на Маю горкую муку. Я даю ім апошні шанец для паратунку, гэта значыць свята Маёй міласэрнасці. Калі яны не ўшануюць Маёй міласэрнасці, то згінуць навекі.” (Дзённік, 965)

Прагну, каб свята Міласэрнасці было паратункам і прытулкам для ўсіх душаў, і асабліва для бедных грэшнікаў. У гэты дзень адкрытыя глыбіні Маёй Міласэрнасці. (…) У гэты дзень адкрыты ўсе Божыя каналы, па якіх сыходзяць ласкі.“ (Дзённік, 699)

Чалавецтва не знойдзе супакою, пакуль з даверам не звернецца да Маёй Міласэрнасці.” (Дзённік, 300)

Свята Міласэрнасці святкуецца ў першую нядзелю пасля Вялікадня і называецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці.

Пан Езус сказаў Сястры Фаўстыне:

Я жадаю, каб было свята Міласэрнасці. Я хачу, каб гэты абраз, які ты намалюеш пэндзлем, быў урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня, гэтая ня-дзеля павінна стаць святам Міласэрнасці.” (Дзённік, 49).

Прагну, каб першая нядзеля па Вялікадні была святам Міласэрнасці.” (Дзённік, 299).

Прасі Майго вернага слугу, каб у гэты дзень ён сказаў усяму свету пра Маю вялікую міласэрнасць —

хто ў гэты дзень прыступіць да Крыніцы Жыцця, той атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў.

Чалавецтва не знойдзе супакаення, пакуль не звернецца з даверам да Маёй міласэрнасці.” (Дзённік, 300).

Першая нядзеля па Вялікадні – гэта свята Міласэрнасці, але павінна быць і дзеянне. Я патрабую ўшанавання Маёй міласэрнасці праз урачыстае ад-значэнне гэтага свята і праз ушанаванне намаляванага абраза.” (Дзённік, 742)

Тая душа, якая прыступіць да споведзі і святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў.”(Дзённік, 699)

Свята Маёй Міласэрнасці выйшла знутры Мяне для суцяшэння ўсяго свету.” (Дзённік, 1517)

Ва многіх аб’яўленнях Пан Езус акрэсліў не толькі месца свята ў літургічным календары Касцёла, але таксама матыў і мэту яго ўстанаўлення, спосаб прыгатавання і правядзення, а таксама вялікія абяцанні. Найбольшым з іх з’яўляецца ласка “поўнага адпушчэння правінаў і караў”, звязаная са святой Камуніяй, прынятай у гэты дзень пасля шчырай споведзі (без прывязвання да найменьшага граху), у духу набажэнства да Божай Міласэрнасці або ў паставе даверу Богу і стваральнай любові бліжняга. Гэта, як тлумачыць кс. прафесар Ігнацый Ружыцкі,– большая ласка, чым поўны адпуст (…) Выбар першай нядзелі пасля Вялікадня невыпадковы – на гэты дзень прыпадае актава Змёртвыхпаўстання Пана, якая вянчае правядзенне Пасхальнай Містэрыі Хрыстуса. Гэты перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу Божай Міласэрнасці, якая найпаўней аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыстуса (…) Свята Міласэрнасці – не толькі дзень вялікага пакланення Богу ў таямніцы Яго Міласэрнасці, але таксама дзень велізарнай ласкі, бо Пан Езус звязаў з ім вялікія абяцанні. Найбольшае датычыцца ласкі поўнага адпушчэння правінаў і караў: ”Тая душа, якая прыступіць да споведзі і святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў.” (Дзённік, 699)

Пан Езус сказаў, што ў гэты дзень “адкрытыя ўсе Божыя каналы, па якіх сыходзяць ласкі; няхай не баіцца наблізіцца да Мяне ніводная душа, нават калі б яе грахі былі, як пурпур.” (Дзённік, 699)

(…) Прыгатаваннем да гэтага свята павінна быць навэнна, якая прадугледжвае прамаўленне на працягу 9 дзён, пачынаючы ад Вялікай Пятніцы. Кожны дзень чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Матэрыял узяты з сайта www.dialog1994.by

Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM https://www.dialog1994.by/nasha_vera/svyata-milasernastsi/

Вытрымкі з “Дзённіка” Святой сястры Фаўстыны:

Перш чым Я прыйду як справядлівы Суддзя, я прыйду як Валадар Міласэрнасці.” (Дзённік, 83)

Перш чым Я прыйду як справядлівы Суддзя, Я адчыняю насцеж дзверы Маёй міласэрнасці. Хто не хоча прайсці праз дзверы міласэрнасці, той павінен прайсці праз дзверы Майго правасуддзя…” (Дзённік, 1146)

Я горача жадаю, каб увесь свет спазнаў Міласэрнасць Маю; невымерныя ласкі Я жадаю ўдзяляць душам, якія давяраюць сябе Маёй Міласэрнасці.” (Дзённік, 687)

„Сваёю міласэрнасцю Я пераследую грэшнікаў на ўсіх шляхах іх, і радуецца Маё Сэрца, калі яны вяртаюцца да Мяне. Я забываю пра горыч, якою яны паілі Маё Сэрца, і радуюся іх вяртанню.” (Дзённік, 1728)

Бібліяграфія

Божая міласэрнасць у маёй душы, Дзённік святой Фаўстыны

Спасылкі

www.dialog1994.by

www.faustyna.pl