02. Дзякуй Табе за Тваю Міласэрнасць

Я хачу выказаць Госпаду сваю ўдзячнасць і падзяку за ўсё тое, што Ён зрабіў у маім жыцці, асабліва ў апошнія гады. Я дазнала так шмат любві і дабрыні  ад Бога, які мяне вылечыў, надаў мне сілаў, правёў праз усялякія цяжкасці і вывеў з усяго дрэннага. У гэтай кнізе не магчыма пералічыць кожнае праяўленне дзейнасці Бога, якую я дазнала.

Шмат разоў я атрымлівала ад Яго дапамогу ў справах матэрыяльных і фінансавых. Падчас хваробы і станаўлення маёй фірмы, я сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі і не смагла бы з імі справіцца, калі бы не Ісус. Праца гарантавала мне сродкі на ўтрыманне і дала магчымасць пагасіць найбольш важныя плацяжы. Тым не менш, як праклён за мной “цягнуліся” наступствы шматмесячнага беспрацоўя. Фінансавыя праблемы, якія тады мяне закранулі, негатыўна паўплывалі на маю пазнейшую матэрыяльную сітуацыю пасля адкрыцця маёй уласнай фірмы. У мяне было шмат даўгоў і практычна ўсё заробленыя сродкі ішлі на іх выплату. Я толькі выплачвала адну запазычанасць, як ужо наступны крэдытор патрабаваў ад мяне грошаў.

Ісус, самым цяжкім для мяне быў перыяд беспрацоўя і пачатковы перыяд функцыянавання фірмы. Падчас барацьбы з фінансавымі праблемамі Ты надаваў мне сілы, якія я атрымлівала з Еўхарыстыі, малітвы і разважанняў над Словам Божым. Ты надаў мне ўстойлівасць і ўзмацненне.

Калі я пачынала разумець, што ў гэтым месяцы ў мяне не будзе сродкаў, каб пакрыць усе выдаткі, Ты асвятляў мой розум і прыходзіў з добрай парадай. Тады я прымала рашэнні, якія рахункі з’яўляюцца найбольш важнымі, а якія яшчэ могуць пачакаць. Ты забраў у мяне страх перад наступствамі нявыплаты запазычанасці, напрыклад, за святло, газ, крэдытныя ўзносу і г.д. Ты паказаў мне, што ў такіх сітуацыях, ад мяне патрабуецца, перадусім, давер.

Ты навучыў мяне, што кожная рэч ці асоба залежаць толькі ад Цябе. У Тваіх руках знаходзяцца людзі, установы і ўсё іншае на свеце. З Табой нічога дрэннага не можа здарыцца. Праз шматлікія падзеі і вопыт я пераканалася, што так ёсць на самой справе. Ты бяспечна правёў мяне праз усе пярэднія акалічнасці  і я веру, што Ты і далей будзеш мяне весці.

Госпадзе, у маім жыцці, асабліва ў апошнія гады, было шмат падзей, якія немагчыма апісаць інакш, як цудоўнай прадвызначэнне Боскай Волі. Назаўсёды ў маёй памяці застануцца падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе як прыклад таго, што Ты з’яўляешся міласэрным Богам і выслухоўваеш малітвы тых, хто да Цябе звяртаецца.

Калі я азіраюся назад і гляджу на сваё жыццё, я выразна віжу, што не смагла бы перажыць самастойна ўсё, што здарылася са мной да гэтага часу, калі бы не Ты, Ісус Хрыстос. Гэта Ты падтрымліваў мяне Сваёй ласкай і шчасліва прывёў мяне да дадзенага моманту. З Табой я прайшла праз кожную цёмную даліну майго жыцця. Толькі з Табой можна перажыць найбольшыя жыццёвыя буры і хваляванні і ніякія перашкоды не страшны.

Дзякуючы Табе я жыву, Ісус!

Я хачу ўвесь час дзякаваць Табе за Тваю вялікую Любоў і Міласэрнасць!