03. Дзякую Табе за Слова Божае

Святое Пісанне пастаянна суправаджае мяне ад самага пачатку маёй дарогі з Ісусам. У ім я шукала падказак, як мне далей жыць. Разам з Еўхарыстыяй, Слова Божае было і ёсць маім штодзённым харчаваннем. У Бібліі я знаходжу канкрэтную дапамогу ў кожнай сітуацыі майго жыцця. У клопатах і цяжкасцях я атрымліваю з яе ўзмацненне, сілы для выжывання і надзею на лепшую будучыню.

Я хачу падзякаваць Табе, Госпадзе, за Тваё Слова, якое мае моц выздараўлення і можа змяніць чалавека. Асаблівае значэнне маюць для мяне Твае пакуты, Ісус. Пражываючы з Табой Тваю дарогу пакут і смерці, мая вера ўзмацнялася і нягледзячы на ўсё цяжкае і па-чалавечы не магчымае я магла пайсці наперад, аддаць усё ў міласэрныя рукі Бога Айца. Разважанне аб Тваім болю, Ісус, прывяло да ласкі, якая дала мне магчымасць стаць мацней, чым любыя нязгоды. Паглынутая Тваёй постаццю пакутуючага Збавіцеля, я магла перанесці ўласныя пакуты і пераадолець роспач і сумневы. Гэта было звязана з маёй згодай на свой крыж пакут, хвароб, беспрацоўя і штодзённых клопатаў. Адным з першых плёнаў прыняцця мной крыжа было маё вялікае аблягчэнне. Я адчула, што з мяне быў зняты вялікі цяжар, які я раней насіла. Нягледзячы на прыгнятаючыя мяне праблемы, з таго часу ў мяне стала лягчэй на сэрцы.

Словам Божым вылечваеш і вызваляеш ад трывог

Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне

і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.

Госпадзе Божа мой, я паклікаў Цябе, і Ты мяне вылечыў.

Госпадзе! Ты вывеў з пекла душу маю

і ажывіў мяне, каб я не сышоў у магілу.

Спявайце Госпаду, святыя Ягоныя,

слаўце памяць святыні Ягонай! (Псальма 30, 1-5)

***

На Цябе, Госпадзе, надзея мая,

хай сораму вавек ня мецьму!

Па праўдзе Тваёй збаві мяне!

Прыхілі да мяне вуха Тваё,

паспяшайся збавіць Мяне!

Будзь мне каменнаю цвярдыняю, прыстанішчам, каб уратаваць мяне!

Бо Ты камення гара мая і агароджа мая,

Дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною!

Выведзі мяне з сеткі, якую тайна раскінулі на мяне,

бо Ты цвярдыня мая.

У Тваю руку аддаю дух мой,

Ты выбаўляў мяне. Госпадзе, Божа праўды! ( Псальма 31, 1-6)

У ходзе хваробы ў мяне быў звычай насіць з сабой урыўкі псальма. Калі я адчувала неспакой ці раптам мяне ахопліваў страх, я даставала псальму і некалькі разоў чытала яго. Паўшэптам я паўтарала гэтыя  вершы, якія ў асаблівы спосаб прамаўлялі да мяне. Я рабіла гэта так доўга пакуль не адчувала пакой і палягчэнне ў сэрцы.

Словам Божым  Ты ўзмацняеш і суцяшаеш

Ня бойся, бо я адкупіў цябе,

 назваў цябе імем тваім; ты – Мой!

Ці будзеш праходзіць праз воды, Я з табою,

 альбо цераз рэкі, яны цябе не патопяць;

А ці пойдзеш цераз агонь, не апячэшся.

 і полымя цябе не апаліць (…)

Як што ты дарагі ў вачах Маіх,

шматкаштоўны, і Я палюбіў цябе (…)

Ня бойся, бо Я з табою.( Кніга Ісая 43, 1b -5a)

Госпадзе, колькі ж  разоў я адчувала страх і трывогу! У такія хвіліны я шукала дапамогі на старонках Бібліі і як жа часта мой позірк падаў на словы, праз які Ты дадаваў мне мужнасці, кажучы: “ Не бойся! Толькі веруй!” (Евангелля паводле Лукаша, 8, 50). Колькі ж разоў  просячы Цябе аб слове і пасля адчыняючы Біблію, мае вочы бачылі словы падтрымкі: “Хай не бянтэжыцца сэрца ваша” (Евангелле паводле Яна, 14,1) альбо “Ўзбадзерцеся, гэта Я, ня бойцеся” (Евангелле паводле Марка, 6, 50). Госпадзе, цяжка мне палічыць на старонках Святога Пісання Твае словы надзеі  і падтрымкі. Словы скіраваныя праз Цябе, Творцы, да чалавека проста заражаюць аптымізмам. Чытаючы іх, я аднаўляю свой духоўны спакой, радасць і веру ў тое, што ўсё ў маім жыцці будзе добра, бо Ты гарантуеш Сваю прысутнасць у жыцці кожнага чалавека.

Праз Слова Божае Ты надаеш сілы ў клопатах і цяжкасцях

Аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі сваімі ў лодку і сказаў ім: пераправімся на той бок возера. І выправіліся.

У час плавання іхняга Ён заснуў. На возеры падняўся бурны вецер, і залівала іх хвалямі, і яны былі ў небяспецы.

І падышоўшы, разбудзілі Яго і сказалі: Настаўнік, Настаўнік, гінем!  Але Ён, устаўшы, загразіў ветру і хваляванню вады: і перасталі, і зрабілася цішыня.

Тады Ён сказаў ім: “Дзе вера ваша?” А яны ў страху і здзіўленні казалі адзін аднаму: “Хто ж гэта, што і вятрам загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго?”(Евангелля паводле Лукаша 8, 22-25)

Ісус, Ты навучыў мяне, што ніводная з цяжкасцяў не страшна, бо Ты заўсёды са мной. Ты навучаў мяне гэтаму цярпліва на працягу некалькіх гадоў, паказваючы, што я не павінна нічога баяцца. Ты паказваеш адзінае, што я павінна рабіць, нават у самых вялікіх цяжкасцях –  гэта поўнасцю Табе паверыць і даверыцца. Твае словы, якія клікалі мяне да глыбокай веры, заўсёды дадавалі мне сілы і дапамагалі прайсці праз усе балючыя акалічнасці жыцця.

Праз Слова Божае Ты прыходзіш з дапамогай пры матэрыяльных цяжкасцях

Пасля таго зноў з’явіўся Ісус вучням Сваім пры моры Тыверыядскім. А з’явіўся так: Былі разам Сымон Пётр, і Тамаш, называны Блізнюк, і Натанаіл з Каны Галілейскій, і сыны Зевядзеевыя, і двое іншых вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. Кажуць яму: Ідзем і мы з табою. Пайшлі, і адразу зайшлі ў лодку, і не злавілі ў тую ноч нічога. А як ужо развіднела, Ісус стаяў на беразе; але вучні не пазналі, што гэта Ісус. Ісус кажа ім: Дзеці, ці ёсць у вас ежа якая? Яны адказалі яму: Няма. А Ён сказаў ім: Закіньце нерат па правы бок лодкі, і зловіце. Яны кінулі, і ўжо не маглі выцягнуць нерат ад мноства рыбы. Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: Гэта Гасподзь. А Сымон Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь апаясаўся шатай, – бо ён быў голы, – і кінуўся ў мора; а іншыя вучні прыплылі ў лодцы, – бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля двухсот,- цягнучы нерат з рыбаю. А калі выйшлі на зямлю, бачаць раскладзенае вогнішча і на ім ляжыць рыба і хлеб. Ісус кажа ім: Прынясіце рыбы, якое вы цяпер налавілі. Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат з вялікімі рыбінамі, якіх было сто пяцьдзесят тры; і пры мностве такім не парвалася сетка. Ісус кажа ім: Хадзіце, снедайце. З вучняў жа ніхто не адважыўся папытацца ў Яго: Хто Ты?, ведаючы, што гэта Гасподзь. Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, гэтак сама і рыбу. Гэта ўжо трэці раз з’явіўся Ісус вучням Сваім пасля ўваскрасення Свайго з мёртвых. (Евангелля паводле Яна 21, 1-14)

Як я зведала Тваё дзеянне, Божа, праз вышэйузгаданы ўрывак з Евангелля паводле Яна? Пачалося лета 2001 года, а я ўсё яшчэ была без працы. Аднаго разу я атрымала чарговы заклік да выплаты рахунка, з якім на працягу доўгага часу не была ў стане разабрацца з-за адсутнасці грошай. У хуткім часе мне паўторна прыслалі напамін. У жніўні я атрымала канчатковы заклік да выплаты.  Мяне праінфармавалі, што ў выпадку нявыплаты запазычанасці цягам 7 дзён з дня атрымання ліста, сума будзе падлягаць судовай канфіскацыі.

Я пачала маліцца яшчэ больш рупліва, чым раней і прасіла аб працы. Я малілася са Святым Пісаннем і ўхапілася за ўзгаданую частку Евангелля ад Яна, як за апошнюю дошку ратунку ў надзеі, што Ты, Ісус пакажаш “дзе мне трэба закінуць нерат”, каб “злавіць рыб” і выжыць. Я часта абдумвала ўзгаданы ўрывак, веруючы, што Ты дзейнічаеш цяпер такім жа чынам як рабіў гэта, калі знаходзіўся ў свеце ў чалавечым целе. Я цвёрда верыла, што таксама і ў маім жыцці Ты можаш здзейсніць цуд падобны да таго, сведкамі якога былі Ягоныя вучні. Я чакала на яго, веруючы, што Ты можаш зрабіць падобнае і ў маім жыцці.

У канцы жніўня  мела месца падзея, апісаная ў адным з папярэдніх раздзелаў. Для мяне гэта было сапраўднае цудоўнае прадвызначэнне Тваёй Волі. Я магла дакладна падлічыць усіх “рыб” у маім “нераце”. Іх было больш за 60 (шэсцьдзесят!), менавіта столькі вучняў Ты мне даў у гэтыя дні, Божа. Гэтыя людзі сталі першымі кліентамі, заснаванай праз мяне фірмы.

Такім чынам, Госпадзе, Ты прыйшоў да мяне з вялікай колькасцю сваіх дароў, даў мне працу і зрабіў так, што я магла выплаціць свае запазычанасці і абавязацельствы.

Слава Табе, Госпадзе!