04. Дзякуй Табе за Еўхарыстыю

У канцы студзеня 2001 года з-за мобінга я страціла працу, а з сакавіка гэтага ж году я старалася штодзённа прымаць удзел у Святой Імшы. Гэта пачалося з таго дня, у якім я скіравала свае крокі да аднаго з бліжэйшых касцёлаў, дзе я паспавядалася і прыняла Святое Прычасце. У той жа самы дзень я адчула сябе лепш. Абодва прынятыя сакраманты, асабліва Еўхарыстыя, прыкметна паменшылі сімптомы некаторых з маіх захворванняў.

З таго часу я намагалася прымаць у ёй удзел як мага часцей, нават штодзённа. Я няспынна перажывала тую ласку, якая ішла з Еўхарыстыі. Прынятае прычасце відочна палегчыла сімптомы захворвання. Ідучы да касцёла, я часта адчувала сябе вельмі слаба і ледзь магла самастойна дайсці на Святую Імшу. Але пасля ўдзела ў Еўхарыстыі, я набіралася сіл, была поўна радасці, а фізічныя праявы хваробы значна паменшыліся.

Еўхарыстыя стала маёй штодзённай і найбольш важнай духоўнай ежай. З ёй я магла перажыць усе праблемы і цяжкасці, якіх у мяне было шмат у часы хваробы, перыяду беспрацоўя і фінансавых цяжкасцяў. З яе я атрымлівала сілы, каб не падацца негатыўным эмоцыям і роспачы ў сітуацыях, па-чалавечы безнадзейных і бязвыхадных. Еўхарыстыя была для мяне найлепшай дапамогай у хвілінах шматлікіх нягод, калі з аднаго боку мяне адольвала хвароба і бездапаможнасць, а з іншага крэдыторы (напрыклад, банкі) бязлітасна патрабавалі належных ім выплат.

Ісус, я хачу падзякаваць Табе за сакрамант Еўхарыстыі, які з’яўляецца самым каштоўным дарам, дадзеным Богам чалавеку.

Еўхарыстыя была і есць крыніцай маёй сілы, моцы і выздараўлення. Я не была бы ў стане перажыць дня без прыняцця Цябе, Ісус у Святым Прычасці.

Бо з табой я магла прайсці праз усё цяжкае і балючае. Табе я абавязана жаданнем выжыць у самых складаных для мяне хвілінах. Ісус, ты ніколі не дазволіў бы мне падацца адчаю і сумневу.

***

Ісус, толькі Ты ведаеш, што як чалавек, які адносна нядаўна адчыніў прыватную фірму, я сутыкнулася са шматлікімі фінансавымі цяжкасцямі. Часта я не ведала ці ў гэтым месяцы я буду мець дастатковую колькасць грошаў, каб расплаціцца за ўсе запазычанасці. Я прызнаю, што сітуацыя нявызначанасці дрэнна ўплывала на маё самаадчуванне і здароўе. З’яўляўся страх за будучыню і выжыванне. Я заўважыла ўздзеянне разбуральнай моцы дадзенага віду страху, які наўпрост паралізаваў мае дзеянні, адбіраючы жаданне і сілы каб жыць.

Выратаваннем з’яўляўся і з’яўляешся Ты, Госпадзе, схаваны ў Еўхарыстыі. Часта я казала Табе: “ – Ісус, Ты – мая надзея! Я давяраю Табе!” Дзякуй, што прыходзіш да мяне ў Еўхарыстыі і разбураеш страх, вяртаеш мужнасць і ўнутраную раўнавагу. Ты запаўняеш мяне спакоем, я адчуваю сябе ў бяспецы і ўстойлівай да нягод і цяжкасцяў. З радасцю і надзеяй я гляджу ў будучыню. З Табой я ўсё магу, бо Ты надаеш мне сілы!

***

Я не магу пералічыць усе здарэнні, у якіх Ты прыйшоў мне на дапамогу. Іх апісанне, напэўна,  заняло бы шмат старонак. Але я памятаю, як аднойчы мне вельмі балелі цягліцы, я з цяжкасцю магла хадзіць, а мае цела дранцвела. Адначасова я адчувала вялікае нервовае напружанне і страх зноў спрабаваў мной авалодаць. Мне выдавалася, што мяне прыгнятае вялікі цяжар. Ідучы да касцёла, я прасіла цябе, каб ты прайшоў да мяне ў Еўхарыстыі з ласкай выздараўлення. Я таксама прасіла аб заступніцтве Божую Маці, айца Піо і святую сястру Фаўстыну Кавальскую.

Я ўвайшла ў касцёл як хворы чалавек. Але калі я з яго выйшла, то зразумела, што недамаганні зніклі і я адчувала сябе здаровай. Мяне перапаўняла радасць, спакой і ўдзячнасць за Тваю дабрыню.

***

Аднойчы ў мяне было моцнае галавакружэнне, якое доўжылася каля трох тыдняў. Галавакружэнне суправаджалася моцным дысбалансам і агульнай слабасцю. Я адчувала сябе ўсё горш і горш, нават у канцы канцоў я не магла самастойна хадзіць і ледзь трымалася на нагах.  З цяжкасцю я выконвала толькі неабходныя справы – рабіла асноўныя пакупкі, выходзіла с сабакам на шпацыр і г.д. Доктар, да якога я звярнулася, прапісаў мне шэраг аналізаў і кансультацыі спецыялістаў. Вынікі аналізаў былі добрымі і не было знойдзена прычыны захворванняў, якія мяне мучылі.

Як звычайна я пачала шукаць дапамогі ў Цябе, Ісус. У гэтым часе я двойчы папрасіла аб малітве заступніцтва групу Абнаўлення ў Святым Духу. Акрамя гэтага, я некалькі разоў прымала ўдзел у імшы, аб’яднанай з малітвай аб выздараўленні.

У адзін дзень, ідучы на ранішнюю Святую Імшу, я думала пра сабе аб урыўку з Евангелля св. Мацвея (9, 21), у якім апавядалася аб жанчыне вылечанай Ісусам ад шматгадовай хваробы. Гэтая вельмі хворая жанчына казала сабе: “Калі толькі дакрануся да плашча Ягонага, выздаравею”.

Я прыйшла ў касцёла за паўгадзіны да пачатку Святой Імшы, таму ў мяне было трошкі часу, каб духоўна прыгатавацца да Еўхарыстыі праз малітву ўсхвалення і ўдзячнасці. Падчас імшы мы маліліся аб заступніцтве святога айца Піо.

Адразу пасля імшы я адчула прыкметнае паляпшэнне. Я была ў стане нармальна ісці і амаль не адчувала галавакружэння. Я адчула сябе на самой справе добра. На наступны дзень я таксама пайшла да касцёла, каб прыняць Святое Прычасце. На гэты раз, пасля прыняцця Еўхарыстыі я адчувала сябе яшчэ лепш, чым у папярэдні дзень. Больш за тое, я не адчувала сябе так добра ўжо даўно і магла выконваць усе абавязкі.

***

Ісус, Ты паказаў мне, што мае поўнае выздараўленне я знайду ў Еўхарыстыі. У ёй знаходзіцца крыніца падмацавання, сілы і моцы на кожны дзень.

Я ведаю, што не магу жыць без Святога Прычасця. Без яе я слабну, страчваю сілы і станаўлюся не здольнай супраціўляцца цяжкасцям паўсядзённага жыцця.

З Табой, Ісус, прынятым у выглядзе Хлеба, я магу перажыць усе цяжкасці, якія прыносіць жыццё. У Табе знаходзіцца выздараўленне маёй душы і цела.

Аднойчы мне ў галаву прыйшла думка, што, нават калі б я з’ела самую смачную ежу, яна была бы толькі прадуктам на патрэбы цела. Але Еўхарыстыя корміць і ажыўляе перад усім душу, а ўжо разам з ёй і цела. Нішто на свеце не можа яе замяніць, бо яна аб’ядноўвае чалавека з Табой, Божа, адкуль мы чэрпаем жыццё. Калі я ем белую госцію, то тады Ты жывеш у ва мне, Хрыстос.

З Табой я ўсё магу і ніякія перашкоды мяне не палохаюць, бо Ты запаўняеш маё сэрца.

Я  асабіста адчула і працягваю адчуваць цуд Еўхарыстыі, праз якую Ты аказваеш мне сваю нязмерную дабрыню.

Сапраўды, Божа, Ты вельмі добры і бязмерна Твая Міласэрнасць!