07. Да мобінга

У снежні 1996 года я пераехала ў Варшаву з мэтай знайсці працу. Я шукала яе на працягу доўгага часу, але ў тым месцы, дзе я жыла не было шанцаў знайсці добрую пасаду. Так злажылася, што некалькі месяцаў раней я запісалася на экзамен па ангельскай мове, які арганізоўваўся Брытанскай Радай. Экзамен павінен быў адбыцца ў пачатку снежня ў сталіцы. Напярэдадні ад’езду на экзамен я сказала сваёй маме:

– Можа ў мяне атрымаецца знайсці якую-небудзь працу ў Варшаве.

У маленькі рукзак я палажыла толькі невялікі ручнік, зубную шчотку, некалькі рэчаў, каб пераапрануцца і Біблію. Я таксама ўзяла нашыя астатнія зберажэнні і развіталася з мамай, якая вельмі турбавалася аба мне. Яна ведала, што ў Варшаве ў нас няма нікога блізкага, хто мог бы мне дапамагчы.

Я памятаю, што калі я ехала ў аўтобусе, то заўзята малілася і паўтарала пра сябе:

– Ісус, Ты ведаеш, што ў мяне нікога няма! Дапамажы мне!

Першая, што я зрабіла пасля прыезду ў сталіцу – адразу пабегла да кіёску і купіла газету з аб’явамі. Я была ўпэўнена, што перш за ўсё мне неабходна знайсці дах над галавой. Я думала аб тым, каб зняць нейкі малы і танны пакой.

Таму я дакладна прагледзела аб’явы такога тыпу і знайшла некалькі нататак, якія мяне зацікавілі. Уладальнік аднаго з агенцтваў нерухомасці, да якой я дазванілася, праявіў вялікую зацікаўленасць маёй сітуацыяй і прапанаваў мне адразу прыехаць у яго офіс, дзе ён паспрабуе мне неяк дапамагчы.

На месцы ён апынуўся прыемным чалавекам, добразычлівым і схільным дапамагчы. Марэк, бо так звалі гаспадара агенцтва, выклікаў у мяне давер, таму я коратка распавяла яму навошта я прыехала ў Варшаву. Пасля роздуму ён сцвердзіў, што можа прапанаваць мне працу ў сваёй фірме. Хоць на дадзенай пасадзе плацілі і невялікія грошы, але Марэк прапанаваў не браць з мяне камісійныя за пасярэдніцтва ў арэндзе пакоя. Я згадзілася і адразу ж у гэты дзень распачала працу.

У другой палове дня патэлефанавала жанчына, якая давала аб’яву “ад зараз” аб здачы таннага пакоя недалёка ад цэнтра горада. Падчас тэлефоннай размовы Марэк паглядзеў на мяне з усмешкай і сказаў у трубку тэлефона:

– Мне здаецца, што ў мяне ёсць хтосьці, хто вельмі цікавіцца вашай прапановай. Зараз я накірую да вас гэтага чалавека.

А ўжо праз некалькі хвілін я была на шляху да Барбары, у якой мне давялося жыць на працягу пяці наступных гадоў.

Праца ў невялікай гандлёвай фірме.

Дзякуючы Богу я знайшла дах над галавой, але сталую працу мне прышлося чакаць яшчэ каля трох тыдняў. Бесперапыннае гартанне газетных аб’яваў, праходжанне вялікай колькасці сумоўяў – так выглядалі мае наступныя дні. Паколькі дадзеныя метады пошуку працы не давалі плёну, я вырашыла размясціць сваю ўласную аб’яву ў газеце. На яе адгукнуліся некалькі працадаўцаў, але няводнае з праведзеных сумоўяў не скончылася падпісаннем працоўнай дамовы.

У гэты час я прыехала дадому на Каляды. Пасля вяртання ў Варшаву я яшчэ не паспела ўвайсці ў кватэру, як Барбара прывітала мяне на парозе добрай навіной.

– Нейкі мужчына некалькі разоў тэлефанаваў у сувязі з тваёй аб’явай. Ён прадставіўся дырэктарам фірмы…- яна задумалася, прабуючы прыгадаць яе назву, – сказаў, што яшчэ раз патэлефануе, бо тэрмінова шукае супрацоўніка. І хіба так ёсць на самой справе, бо ён тэлефанаваў нават перад самым тваім прыходам, хацеў дамовіцца аб спатканні.

Ну што ж, гэта была на самой справе вельмі прыемная навіна! У той жа самы дзень гэты працадаўца зноў мне патэлефанаваў. Ён тэрмінова шукаў памочніцу і яму сапраўды было неабходна, каб я як мага хутчэй распачала працу ў яго фірме. У сувязі з гэтым ён прапанаваў мне, што зараз прыедзе і адвязе мяне ў офіс, каб я магла пабачыць сваё будучае месца працы і прыняць канчатковае рашэнне. Так і сталася. Калі мы спаткаліся, дырэктар адразу ж вырашыў узяць мяне на працу, не пытаючы аб маім прафесійным вопыце. Я таксама пагадзілася прыняць прапанаваную пасаду і ўжо на наступны дзень распачала працу.

У фірме я пазнаёмілася з функцыянаваннем кампаніі, аб якім я да гэтага часу не мела аніякага ўяўлення. Я вучылася ўсяму, што было звязана з працай у офісе, пачынаючы ад працы з кампутарам і офісным абсталяваннем, абслугоўвання кліентаў і г.д. Дырэктар апынуўся вельмі зразумелым чалавекам і заплюшчваў вочы на мае першапачатковыя няўдачы. Мае калегі таксама дапамагалі мне як маглі прызвычаіцца да новых абавязкаў.

Пасля трох месяцаў працы дырэктар вырашыў, што ўжо час пашырыць мае абавязкі. З памочніцы я ператварылася ў спецыяліста аддзела кадраў. Да таго часу ў фірме не было такой пасады, так што я павінна была самастойна вучыць кадравыя пытанні і працоўнае права.

У палове 1997 года над фірмай пачалі збірацца цёмныя хмары. Цяжкае фінансавае становішча і пагроза банкруцтва былі прычынай рашэння кіраўніцтва аб скарачэнні выдаткаў. Я першая як чалавек з самым кароткім, менш чым шасцімесячным, стажам працы ў фірме адчула наступствы гэтага рашэння. У адзін жнівеньскі дзень мне ўручылі звальненне з працы па віне працадаўцы.

Я павінна была цалкам адысці з фірмы ў канцы жніўня. Такім чынам, раптам мне засталіся няпоўныя два тыдні, каб знайсці новую працу. Я распачала інтэнсіўны пошук. Як і некалькі месяцаў назад, таксама і гэтым разам я падала аб’яву ў рубрыку “ Шукаю працу”.

Праца ў нямецкай фірме

Аднойчы мне патэлефанаваў дырэктар адной з нямецкіх фірм, якая мела свой філіял у Варшаве. Яго фірма тэрмінова шукала спецыяліста для арганізацыйнай працы з персаналам. Ужо на наступы дзень я паехала на сумоўе. Кіраўнік аказаўся сапраўдным немцам, які ледзь мог сказаць слова па-польску. Такім чынам, на сумоўі прыдалося маё веданне нямецкай мовы. Але да маіх галоўных абавязкаў адносіліся не толькі справы звязаныя з аддзелам кадраў. Маёй асноўнай задачай з’яўлялася прыгатаванне штомесячных фінансавых справаздач для галоўнага аддзелу фірмы ў Германіі.

Кіраўнік асабліва не цікавіўся маім папярэднім вопытам працы. Самым галоўным для яго было тое, каб я перш за ўсё належным чынам рыхтавала справаздачы, ну і канешне вялікае значэнне меў той факт, што я добра ведала нямецкую мову. Я разумела, што ў мяне не было неабходнага вопыту, але я адчувала ўпэўненасць, што я павінна прыняць гэтую прапанову. Для кіраўніка было вельмі важным, каб я як мага хутчэй распачала новыя абавязкі, таму да працы я прыступіла адразу жа пасля зыходу з папярэдняй фірмы.

Калі я пабачыла як выглядае справаздача для галоўнага аддзелу, я трошкі спалохалася. Я павінна была прыгатаваць яе паміж іншым на аснове бухгалтарскага балансу, а ўсё ж такі ў мяне ніколі не было нічога агульнага з бухгалтэрыяй. Акрамя таго падчас працы я павінна была выкарыстоўваць спецыяльную камп’ютарную праграму для выканання графічных зводак і аналізаў. Я ведала, што сама, без дапамогі Боскай Волі, я не спраўлюся. Таму я пасвяціла наступны дзень знаёмству з невядомымі дагэтуль сакрэтамі бухгалтэрыі. Праз некалькі дзён шматстаронкавая справаздача ў фармаце А4 была гатова да адпраўкі.

Я прапрацавала ў нямецкай фірме вельмі мала, толькі на працягу дзвюх месяцаў. Пэўна я не адмовілася бы ад гэтай працы, бо яна мне вельмі падабалася, нягледзячы на вялікую колькасць рознага кшталту абавязкаў. Таксама ў мяне былі добрыя стасункі з начальнікам, які, здавалася, быў мною задаволены. Адзіным недахопам была вялікая адлегласць ад майго месца жыхарства. Бюро фірмы знаходзілася на ўскраіне горада і даезд з перасадкай у адну старану займаў каля паўтары гадзіны.

Праца ў банку

У той час Барбара дала мне нумар тэлефона нядаўна адчыненага цэнтральнага аддзела аднаго з банкаў, у якім яе дачка распачала сваю працу. Банк, які з’яўляўся лідарам у індустрыі фінансавых паслуг і чый лагатып быў шырока вядомы па ўсёй краіне, браў на працу больш за сорак тысяч чалавек. У сувязі з развіццём дзейнасці ствараўся, менавіта ў межах цэнтральнага аддзелу, дэпартамент плацежных карт, у які вёўся пошук супрацоўнікаў.

Барбара ўвесь час заахвочвала мяне даслаць туды рэзюмэ, але я ўсё адцягвала. Я толькі пачала працаваць у нямецкай фірме і на самой справе не збіралася так хутка мяняць месца працы. Але Барбара не здавалася і рэгулярна мяне пытала:

– Ты ўжо тэлефанавала? Ты дамовілася аб сумоўі? Ну, патэлефануй, у канцы канцоў!

Урэшце я патэлефанавала на ўказаны нумар і дамовілася аб сумоўі. Апынулася, што гэта не так проста, бо дырэктар дэпартаменту быў няўлоўным. Я тэлефанавала некалькі разоў на дзень, але кожны раз сакратарка казала мне, што яе начальніка або няма, або ён знаходзіцца на нарадзе. У канцы канцоў, аднойчы мне ўсё ж такі ўдалося з ім пагаварыць. Пасля кароткай размовы дырэктар пагадзіўся спаткацца.

У вызначаны час я прыйшла на сумоўе. Размова не была доўгай, але я з пэўнасцю буду яе доўга памятаць. Пад канец сумоўя дырэктар сказаў:

-На жаль, у цяперашні час у дэпартаменце няма вольнай пасады згоднай з вашай кваліфікацыяй. Тым не менш, з улікам будучых патрэб дэпартаменту, які ўсё ж такі развіваецца, мы створым новую пасаду ў адпаведнасці з вашым вопытам.

Калі праз некалькі хвілін я выходзіла з дэпартаменту, пытанне аб прыняцці мяне на працу ў пачатку наступнага месяца было ўжо вырашана. Мне толькі было трэба прынесці неабходныя дакументы.

***

У пачатку наступнага месяца я распачала працу ў маленькім калектыве, які займаўся галоўным чынам упраўленнем персаналам. Першапачаткова я займалася перадусім галоўнымі пытаннямі звязанымі з кадрамі. Але дырэктар планаваў хуткае развіццё нашай каманды, маючы намер пашырыць яе задачы да сучаснага кіравання чалавечымі рэсурсамі. У сувязі з гэтым ён заахвочваў мяне пашырыць маю прафесійную кваліфікацыю менавіта ў гэтым накірунку, што было бы ідэальным працягам праграмы “Менеджмент”, якую я скончыла ў універсітэце. Па патрабаванні дырэктара я прыняла ўдзел у некалькіх добрых курсах, якія былі звязаныя з галіной чалавечых рэсурсаў. Неўзабаве я прыйшла да высновы, што ўпраўленне персаналам – гэта менавіта тая вобласць, у якой я хацела бы прафесійна рэалізавацца. Гэта было тое, што на самой справе мяне вельмі цікавіла.

Праз некалькі месцаў працы дырэктар пачаў прызначаць мне ўсе больш сур’ёзныя і адказныя задачы (навучанне, набор супрацоўнікаў). У хуткім часе ён даручыў мне для распрацоўкі і ажыццяўлення праект ацэнкі працы, які павінен быў зрабіць магчымым дыягностыку больш за 120 супрацоўнікаў.

Рэалізацыя праекту заняла ў мяне больш за тры месяцы. У пачатку снежня 1998 года я прадставіла дырэктару гатовы да рэалізацыі праект. Распрацаваная мною сістэмы ацэнкі была поўнасцю адобрана дырэктарам.

На жаль, рэалізацыя праекту была адкладзена з-за маёй хваробы. Ужо некалькі гадоў я пакутавала ад пухліны шчытападобнай залозы. Дактары настойвалі, каб я як мага хутчэй зрабіла аперацыю, якая адбылася адразу пасля Калядаў. Пасля аперацыі я была вельмі слабая, каб працаваць і ў сувязі з гэтым цэлы студзень я правяла на бальнічным.

Калі пасля 1, 5 месячнага перапынку я вярнулася да працы, апынулася, што ў маім дэпартаменце адбыліся значныя арганізацыйныя і кадравыя змены. Мой тагачасны дырэктар ужо не займаў сваю пасаду і ў хуткім часе павінен быў пакінуць банк.

Новы дырэктар меў іншае бачыне развіцця аддзелу, у якім пакуль не было мейсца на выкарыстанне сучасных метадаў кіравання персаналам. Таму я падумала, што праект, які я прыгатавала ўжо больш не патрэбен і лепш за ўсё схаваць яго да шуфляды. Але апынулася, што на свеце няма выпадкаў і ўсё, што адбываецца мае сваю мэту і сэнс.

***

У сярэдзіне лютага мне патэлефанавалі з аддзелу ўпраўлення персаналам банка і запрасілі мяне на сумоўе. Як апынулася мой папярэдні дырэктар выслаў распрацаваны мною праект сістэмнай ацэнкі разам з рэкамендацыяй маёй асобы да аднаго з віцэ-дырэктараў праўлення банку, які быў адказны за аддзел упраўлення персаналам. Менавіта гэта і было прычынай запрашэння мяне на сумоўе, падчас якога Т. Маркоўскі, намеснік дырэктара цэнтральнага аддзелу ўпраўлення персаналам, прапанаваў мне пасаду ў новаствораным аддзеле гэтага дэпартамента. Прадстаўленыя задачы ідэальна падыходзілі маім тагачасным абавязкам (навучанне, набор супрацоўнікаў, сістэма ацэнкі, аналіз работы).

Дырэктар Маркоўскі шмат казаў аб планах увесці новыя задачы, звязаныя з той вобласцю, якая вельмі мяне цікавіла. Ён прапанаваў мне прывабныя фінансавае ўзнагароджанне, шырокі спектр магчымасцяў навучання і развіцця, а таксама магчымасць у найбліжэйшай будучыні кіраваць калектывам. У той момант я была першым чалавекам, якому прапанавалі працу ў аддзеле, але ў хуткім часе да мяне павінна была далучыцца яшчэ адна асоба.

Спачатку я не была ўпэўнена ці варта мяняць месца працы і пасаду, але праз некалькіх дзён роздуму я згадзілася. Неўзабаве пасля гэтага да дырэктара аддзелу плацежных карт быў адпраўлены ліст з просьбай аб згодзе на маё перанясенне да аддзелу ўпраўлення персаналам. Мой начальнік не ствараў ніякіх перашкод і даў свой дазвол.

Рашэнне аб працы ў аддзеле ўпраўлення персаналам было зроблена. Каля я распавяла аб гэтым Івоне, адной з маіх калег, яна вельмі захвалявалася.

– Дзяўчына, падумай добра аб тым, што робіш! Ты яшчэ маеш шанец змяніць сваё рашэнне.

Здзіўлена яе рэакцыяй я даведалася, што ў гэтым аддзеле ўпраўлення персаналам працуе Ёла, сяброўка Івоны. Непасрэдным начальнікам Ёлі з’яўляецца дырэктар Маркоўскі, якому я ў будучыні павінна была падпарадкоўвацца па працы. Ёла вельмі часта скардзілася на свайго кіраўніка. У сувязі з яго паводзінамі яна апісвала яго паміж іншым, як“бязлітаснага гестапаўца”. У аддзеле ён сеяў тэрор, з нікім не лічыўся і не шкадаваў супрацоўнікам непрыемных слоў. Як сцвярджала Ёла, многім ён “адабраў” шмат здароўя.

Івона пры кожным зручным выпадку старалася пераканаць мяне, каб я адмовілася ад прапанаванай працы. Але ўсе фармальнасці, якія датычылі маёй новай пасады былі ўжо зроблены і ў любы дзень я магла змяніць месца працы. Шляху назад ужо не было.