08. Я была ахвярай мобінгу

Я зведала мобінг падчас сваёй працы ў адным з найбуйнейшых банкаў. На працягу шаснаццаці месяцаў супраць маёй асобы вяліся дзеянні звязаныя з мобінгам. Пасля таго як цкаванне скончылася я працягнула сваю працу ў гэтай фірме, але праз сем месяцаў мела месца драматычнае здарэнне, якое з’яўлялася прамым следствам мобінгу.

У той дзень, калі мяне звольнілі, я пакідала будынак банку надзвычайна знясіленая як маральна, так і фізічна. Мне здавалася, быццам маё жыццё вось-вось і абарвецца. Пасля двух гадоў існавання ў пастаянным стрэсе я ўжо не з’яўлялася прыдатнай ні да аніякай працы, ні да нармальнага жыцця.

Апошнія гады былі часам барацьбы з хваробамі і немаччу, часам змагання з фінансавымі цяжкасцямі і адсутнасцю працы, але адначасова і часам узнаўлення здароўя і сіл. На дадзены момант у маім жыцці ўсё добра. У мяне ёсць праца і паступова наступствы мобінга, які я перажыла, страчваюць свой уплыў на маё жыццё.

Праз некалькі гадоў я хачу падкрэсліць: толькі ў святле веры можна зразумець сутнасць перажытых пакут і тады боль, які прымаецца з верай, набывае сэнс. Толькі вера можа даць сілы, каб падняцца пасля самых вялікіх цяжкасцей. Сэнсам маіх пакут з’яўляецца тое, што цяпер я магу сказаць, якім вялікім злом з’яўляецца мобінг на працоўным месцы, з якога, дзякуй Богу, я вярнулася да нармальнага жыцця і працы.


Мобінг (ад англ. mob – натоўп) – форма псіхалагічнага гвалту ў выглядзе цкавання супрацоўніка ў калектыве, звычайна з мэтай яго далейшага звальнення