
На самым пачатку я вельмі эмацыйна адносілася да штодзённых здарэнняў на працы і пастаянна хвалявалася з-за няяснай і няпэўнай сітуацыі. Пасля вяртання дадому з офіса, я ўсё яшчэ жыла тым, што там адбылася. Увесь час я прыгадвала і наноў перажывала словы і паводзіны пераследнікаў.
Першыя сімптомы хваробы з’явіліся ўжо ў першыя месяцы маёй працы ў аддзеле кадраў.
На пачатку…
- Спачатку з’явілася трывога. Я клалася спаць, думаючы з трывогай аб наступным дні. А раніцай я прачыналася са спазмам страўніка і адчувала страх перад паходам на фірму. Адчуванне непакою стала ўва мне раслі.
- У мяне з’явіліся праблемы з засынаннем, а з цягам часу амаль заўсёды мяне суправаджала бессань.
- Я страціла апетыт. Усё часцей я пачала адчуваць дыскамфорт у страўніку, які ўзмацняўся падчас вельмі напружаных для мяне сітуацый. Напрыклад, выклік “на дыван” да шэфа і непрыемная размова з ім. Пасля кожнай такой размовы я адчувала боль у страўніку.
- За адносна кароткі прамежак часу я пачала адчуваць фізічную стомленасць і слабасць. Таксама з’явіліся галавакружэнне і болі галавы, чаго раней у мяне не было.
- Цэлымі днямі мяне суправаджала нервовае напружанне, якое я ў сабе падаўляла і якое старалася знешне не паказваць. Гэта быў пачатак неўрозу.
- У мяне з’явіліся праблемы з нагамі і цягліцамі. Аднойчы я выйшла з аўтобусу і адразу заўважыла, што нешта здарылася з маімі нагамі. З’явілася ўражанне быццам мае цягліцы здранцвелі. Я не магла крануцца з месца, каб пайсці на трамвайны прыпынак, з якога ў мяне была перасадка на працу. Я пачакала некалькі хвілін, перш чым я была ў стане нармальна ісці далей. Пазней я пачала ўсё часцей заўважаць падобныя сімптомы.
- Іншым разам, калі я бегла за аўтобусам, а пасля ў поспеху хацела сесці ў яго, я ўпала на прыступках. Я адчула, што мае ногі былі бяссільнымі. У мяне не было сіл падняцца і толькі нейкі чалавек дапамог мне. Пазней такія падзенні на прыступках аўтобусаў ці трамваяў здараліся са мной яшчэ некалькі раз.
- Такія здарэнні выклікалі ў мяне ўсё большы страх перад пасадкай у грамадскі транспарт. Я заўважыла, што калі мой аўтобус ці трамвай пад’язджаў увамне хутка з’яўлялася і расло напружанне. Усё радзей я магла нармальна заходзіць у транспарт, пераважна мне прыходзілася ўцягваць сябе рукамі.
- Я не ведала, што са мной адбываецца. Я не магла зразумець, як так склалася, што я баюся ўваходзіць у звычайны аўтобус, калі раней я шмат вандравала па Еўропе, а падарожжа аўтобусам ці цягніком было для мяне сапраўдным задавальненнем. Акрамя гэтага, я заўсёды лічыла сябе здаровай “як рыба” і таму задавалася пытаннем: Што са мной здарылася?
Пасля…
- Пасля некалькіх месяцаў трывога, якая суправаджала мяне ад самага пачатку працы ў аддзеле кадраў, паступова ператварылася ў рознага кшталту страхі. Па-першае, я пачала баяцца хадзіць на працу і кантактаваць з пераследнікамі.
- Калі боль у нагах стала больш пакутлівай, з’явіўся страх перад хаджэннем і падзеннем на вуліцы. Мае ногі тады дрыжалі і я не магла самастойна стаяць на месцы. Таму звычайна, каб не ўпасці, я мусіла нечага трымацца. Калі я зноў пачынала рухацца з месца, мае ногі былі цяжкімі і бяссільнымі, як бярвенні; я ледзьве магла іх цягнуць.
- У такіх сітуацыях, як вышэйапісаная, з’яўляўся наступны від страху – страх перад людзьмі. Я проста баялася, што ўпаду на вачах у мінакоў. Калі хтосьці быў недалёка ад мяне, то страх павялічваўся, ногі пачыналі падгібацца, мне рабілася блага і здавалася, што я страчу прытомнасць. Дайшло да таго, што я з радасцю хадзіла бы толькі з наступленнем цемры, каб ніхто не мог мяне бачыць.
З цягам часу…
- Мяне ахоплівала ўсё большая апантанасць сваімі страхамі. Я пачала баяцца выконваць звычайныя штодзённыя дзеянні. На прыклад, пераходзіць праз вуліцу, уваходзіць на бардзюр, заходзіць на прыступкі, якія вядуць да пад’езду, выходзіць у краму.
- Пастаянныя прыступы трывогі цалкам разбурылі мой спакой і перавярнулі з ног на галаву ўсё маё жыццё. Я адчувала сябе ўсё горш як псіхалагічна, так і фізічна.
- З’явіліся таксам іншыя сімптомы хваробы: моцныя болі ў шыі і спіне, боль рознай інтэнсіўнасці ў грудзях. Я разумела, што ўсё больш слабну фізічна. Гэта быў сапраўдны кашмар!
- Мяне перапаўнялі смутак і горыч, а тое, што я перажывала ўнутры можна назваць “бурай эмоцый”. Хоць знешне я намагалася захоўваць спакой, быць стрыманай і ветлівай з супрацоўнікамі, то на самой справе мая нервовая вытрымка паступова канчалася. Я адчувала сябе, як надзьмуты да мяжы паветраны шар, які быў цалкам напоўнены негатыўнымі эмоцыямі (у тым ліку смуткам і пачуццём несправядлівасці) і які праз нейкі момант выбухне, і разляціцца на кавалкі.
На жаль…
- Стан майго здароўя пачаў адбівацца на выніках працы. Ужо не было пачатковага энтузіязму і радасці ад змены пасады. Праца не давала мне аніякага задавальнення. Выкананне заданняў, якія раней цешылі мяне, на самой справе стала толькі неабходным абавязкам, які я выконвала з вялікім высілкам.
- З цягам часу ў мяне з’явіліся ўсё большыя праблемы з канцэнтрацыяй. Таксама я заўважыла, што я паступова перастаю верыць у сябе, свае магчымасці і навыкі. Я пачала губляць пачуццё ўласнай вартасці. На папярэдніх працах я верыла, што на сваёй пасадзе я ў стане зрабіць нешта важнае і карыснае. У ходзе працы ў банку ў аддзеле кадраў я згубіла гэтую веру.
У рэшце рэшт…
- Некалькі месяцаў працы ў стане стрэсу, ва ўмове псіхалагічнай перагрузкі і пад пагрозай страты пасады, прывялі да вельмі сур’ёзных недамаганняў і хвароб.
- Страхі абвастрыліся да такой ступені, што можна было казаць аб траўматычным стане трывогі. Часта я прачыналася ноччу з-за кашмараў.
- У мяне пачалі развівацца сур’ёзныя фізічныя хваробы. Вельмі часта я траціла здольнасць фізічна дзейнічаць, што раней здаралася са мной толькі падчас стрэсавых сітуацый. У далейшым дадзенае недамаганне з’яўлялася і ўзмацнялася падчас звычайных паўсядзённых падзей. Сімптомы недамаганняў пачалі з’яўляцца ў мяне паўсюль – на працы, на вуліцы, у любым месцы.
- Павялічыліся праблемы з нагамі, суставамі і цягліцамі. Мне было вельмі цяжка хадзіць і я не магла самастойна даехаць на працу. Амаль штодзённа мне прыходзілася карыстацца таксоўкай, бо я не была ў стане ні дайсці да прыпынку, ні сесці ў аўтобус ці трамвай.
- Не абмінулі мяне недамаганні і а неўралагічным характары – у мяне дранцвелі рукі, з’яўлялася слабасць у павеках, пачало дваіцца ў вачах, паўсталі цяжкасці пры вымаўленні (невыразнае маўленне, заіканне), з’явіліся цяжкасці пры прыёме ежы і глытанні, нямела сківіца.
- Узмацніліся сардэчныя недамаганні. Перад тым як я захварэла, я рэдка карысталася ліфтам у пад’ездзе. Нават з цяжкімі торбамі я падымалася па сходах на шосты паверх, на якім я тады жыла. Але пасля ўзмацнення хваробы, нават толькі пасля шасці метраў хадзьбы па вуліцы, я адчула моцнае сэрцабіцце і абцяжаранае дыханне. У такім стане я не магла адолець ніякую адлегласць без шматразовых прыпынкаў на адпачынак.
Падзеі, якія мелі месца на маёй працы выклікалі ў мяне вялікую колькасць захворванняў і недамаганняў, якія ў адноска кароткім часе прывялі мой арганізм амаль да поўнага знішчэння.