11. Мой шлях да выздараўлення

Да Госпада звярнулася я ў скрусе маёй,

і Ён пачуў Мяне

Псальма 120,1

Пасля звальнення з працы, сітуацыя ў якой я апынулася здавалася зусім безнадзейнай. У мяне складвалася ўражанне, што я стаю на краю бездані. Я згубіла пасаду, была хворай і няздольнай шукаць і брацца за новую працу; закончыліся мае зберажэнні. У дадатак да гэтага з’явіўся яшчэ і вельмі глыбокі сум, які паўсюль мяне суправаджаў.

Тым не менш, мае недамаганні больш не палохалі мяне ў такой ступені як раней. Бо кожную раніцу я прачыналася з новай надзеяй. Я вельмі хацела жыць, быць здаровай і нармальна працаваць. Я ўспрымала Госпада як  апошні шанец. Я пачала вельмі старанна маліцца аб выздараўленні. У асобе Госпада я бачыла адзінага доктара, які мог мне дапамагчы. Я вырашыла, што буду прасіць Яго так доўга, пакуль Ён мяне выслухае. Я не бачыла перад самой іншай магчымасці як толькі быць здаровай і распачаць наноў нармальнае жыццё.

Я верыла, што для Бога няма нічога немагчымага. Я часта чытала Святое Пісанне. Падчас хваробы Слова Божае было для мяне сапраўднай духоўнай ежай. Неаднаразова я абдумвала ўрыўкі, дзе казалася аб цудоўных аздараўленнях, зробленых Хрыстом, а таксама Яго словы якія запэўнівалі мяне ў вялікай любві Госпада. Я была ўпэўнена, што я вылечуся, бо я не ведала ў Евангеллі аніводнай сітуацыі, калі Хрыстос адмовіў некаму ў Боскай ласкі аздараўлення. Гэта давала мне надзею і ўпартасць у чаканні выздараўлення.

Калі ўжо ад стомленасці я не знаходзіла словы для малітвы, я станавілася падобнай да евангелічнага сляпога, які сядзеў пры дарозе і без прыпынку клікаў: “Ісус Хрыстос! Ісус Хрыстос!” І таксама як яны, калі мне здавалася, што я чула словы: “Што ты хочаш, каб Я для цябе зрабіў?”, я адказвала: “Хрыстос, я прашу каб Ты мяне вылечыў”.

Я старанна малілася Госпаду, аб тым каб я магла перажыць кожны наступны дзень, а ўначы дзякавала за тое, што Ён дапамог мне прайсці праз гэты дзень. Я дзякавала Яму таксама і за хваробу.

                                                           ***

Але Гасподзь маўчаў. Тады я пачала задавацца пытаннем чаму Хрыстос не адпавядае на маю малітву так як я таго хачу? У хуткім часе, падчас развагі над урыўкам з Евангеллі, у мяне з’явілася думка, што мае грахі і благія звычкі – гэта перашкода на шляху да выздараўлення. Госпад не будзе слухаць мае просьбы, бо вялікая колькасць маіх правін аддзяляе мяне ад Яго.

Я пакаялася за ўсё сваё жыццё. Калі ў той самы дзень я прыняла Святое Прычасце (Камунія), я заўважыла, што ў мяне прыбавіліся сілы і мужнасць, а некаторыя фізічныя недамаганні значна знізіліся. Гэта стымулявала мяне да частага прыняцця сакраманта Еўхарыстыі. З таго моманту я пачала штодзённа прымаць удзел у святой імшы і прымаць Святое Прычасце. Я заўважыла, што пасля ўдзелу ў Еўхарыстыі я адчувала сябе моцнай і смелай.

Шматразова здаралася, што да бліжэйшага касцёла я была вымушана ехаць на таксоўцы, бо не магла зрабіць гэта самастойна. Але пасля прыняцця Святога Прычасця я адчувала сябе нашмат лепш і ўжо самастойна магла вяртацца дадому аўтобусам і нават рабіць розныя неабходныя рэчы.

Кожную наступную раніцу я ізноў адчувала сябе вельмі блага, але прынятае Прычасце заўважна аблягчала сімптомы хваробы. Калі прыступы страху ўзмацняліся, я спавядалася кожныя 2-3 тыдня, тады я таксама адчувала палягчэнне. Здаралася, што на пэўны час стан майго здароўя паляпшаўся, але заўсёды пасля гэтага мела мейсца вяртанне хваробы. Маё жыццё ішло “ў рытме” ад адной Еўхарыстыі да наступнай, ад аднаго спавядання да наступнага. Дзякуючы гэтаму я магла жыць.

На працягу існавання хваробы я прачытала шмат сведчанняў аб цудоўным вылячэнні. У адным з іх хтосьці напісаў, што просячы вылячэнне, неабходна даць нешта Госпаду. Я пачала задавацца пытаннем: што я магу Табе даць, Госпадзі? У мяне ж ёсць так мала.

Але Госпад у сваёй дабрыні адчыніў вочы маёй душы, каб я пабачыла, якой багатай я з’яўляюся і як шмат у мяне ёсць: нянавісць ворагаў, прадузятасць, крыўда, уяўленне сябе вышэйшай за іншых, непрыязнасць, пагарда, узвялічванне сябе, жаданне добрай працы, высокай зарплаты і кар’еры, сквапнасць, жаданне быць кімсьці важным, каб мяне цанілі, хвалілі і паважалі…Тады я пачала адмаўляцца ад папярэдняга ладу жыцця, каяцца за свае правіны і прасіць Госпада, каб Ён забраў ад мяне ўсе благія схільнасці і звычкі. Гэта быў час майго духоўнага пераўвасаблення.

У глыбіні душы я чула, што я павінна ўсхваляць Госпада. З таго часу малітва хвалы заўсёды мяне суправаджала. Я ўсхваляла Госпада ў кожным месцы і а кожнай гадзіне: пры выкананні хатніх абавязкаў, ідучы па вуліцы ці падчас прыёму ежы. Гэта было так як бы малітва працяла ўсё маё “я”, кожны куток маёй душы і сэрца. Я ўсхваляла Госпада, забываючы аб рэальнасці.

Аднойчы ў мяне з’явілася думка, што падчас малітвы аб уласным  выздараўленні, я не павінна забываць і аб малітве за вылячэнне іншых хворых і пакутуючых. Таму я пачала маліцца за знаёмых, якія, як я ведала, хварэлі. Таксама я малілася і за людзей, якіх я мінала на вуліцы, каля якіх я стаяла на прыпынку, з якімі я ехала ў аўтобусе ці трамваі і за тых, каго я сустракала ў касцёле. Я малілася за хворых, калі праходзіла побач бальніцы. Дзе бы я не была, як хворы чалавек, я з лёгкасцю распазнавала ў натоўпе іншых хворых, якія змагаюцца са сваімі пакутамі. Я малілася і давярала іх усіх Ісусу Хрысту.

***

У адзін дзень мой стан рэзка пагоршыўся. Раптам мне ўсё пачало балець. Здавалася, што ўсё цягліцы майго цела адмовіліся мне падпарадкоўвацца. Я ледзь рухалася, ногі сталі цяжкімі да такой ступені, што я не магла сысці сходамі ўніз ці пасля падняцца наверх. Мае цела дранцвела, узмацніліся болі ў шыі і спіне. Яшчэ з большай сілай, чым раней мяне пачалі мучыць трывога і страх. Гэта былі самыя моцныя пакуты на працягу ўсёй хваробы.

 – Ісус Хрыстос. Толькі Ты ведаеш, што са мной; я давяраюся Табе цалкам. Дапамажы мне!- я сказала тады. – Хрыстос, Ты дзейнічаеш і праз людзей. Прашу Цябе, пастаў на маім шляху людзей, праз якіх Ты мне дапаможаш.

У гэты дзень я прыняла Хрыста як майго Госпада і Збавіцеля. Я аддала Яму кожную частку і сферу свайго жыцця. Ад усяго сэрца я сказала Яму: “Так” на Яго поўную прысутнасць у маім жыцці. Я папрасіла Яго, каб Ён распараджаўся мною згодна са Сваёй воляй і згаджалася з усім, што Ён хоча са мной зрабіць. Я поўнасцю даверылася Ісусу і пагадзілася аддаць Яму ўсё маё жыццё без усялякіх умоваў. Тады я сказала:

– Госпадзе, хай будзе Твая воля  ў маім жыцці.

Была майская раніца

У той дзень, як звычайна, я адправілася на ранішнюю святую імшу. Пасля яе завяршэння я засталася на хвілінку, каб памаліцца. Касцёл ужо амаль апусцеў, а я яшчэ ўсё сядзела паглыбленая ў ціхую малітву. Раптам я пачула, што нехта сеў каля мяне. Я паглядзела на права і пабачыла незнаёмую жанчыну ў сярэднім узросце. На яе твары было відаць расчуленасць.

– Гасподзь пачуй вашыя малітвы, – сказала яна. – Усё будзе добра.

– Адкуль вы мяне ведаеце? – здзіўлена спытала я.

– А ці чулі вы аб Святым Духу? – спытала яна, пасля чаго падала мне картку з нумарам тэлефону і паспешліва адышла.

У гэты ж дзень я патэлефанавала на дадзены нумар. З таго моманту жанчына, з якой я размаўляла, пачала маліцца за маё выздараўленне. Таксама яна параіла мне прыняць сакрамэнт намашчэння хворых. Пасля некалькіх дзён прыгатавання, ксёндз Тэафіл Герман, які ўжо памёр, удзяліў мне сакрамэнт у капліцы Цудоўнага Медальёну, што знаходзіцца на вуліцы Раднэй у Варшаве. Я памятаю, у канцы святар мне сказаў:

– Калі ласка, падзякуйце Матцы Божай за Яе заступніцтва перад Богам.

Пасля прыняцця сакраманту я заўважыла, што са мной нешта робіцца. Хутка я зразумела, што Гасподзь крануўся мяне аздараўленчай сілай Свайго кахання і распачаў працэс выздараўлення. Ужо пасля першых дзён былі бачны вынікі дзейнасці Госпада. Распачалося вызваленне з-пад прыгнёту страхаў, паступова я перастала баяцца хадзіць пешшу, пераходзіць праз дарогу і карыстацца аўтобусам.

У хуткім часе я даведалася, што ў маім прыходскім касцёле адбываюцца малітоўныя сходы. У 2001 годзе паміж вясной і летам я пайшла на свой першы сход. Калі я далучылася да малітоўнай групы, я была ўсё яшчэ вельмі хворая. Сёння пасля шматлікіх гадоў існавання ў касцельнай супольнасці, я магу з упэўненасцю сказаць, што сваё здароўе і жыццё я знайшла ў Касцёле. Гэта ў ім я наноў нарадзілася і дзякуючы яму я вярнулася да нармальнага жыцця.

Супольная малітва, усхваленне Госпада, узаемная падтрымка праз малітву, сведчанне людзей, якія дзякуючы ўмяшанню Госпада выбраліся з самых цяжкіх жыццёвых сітуацый, сакраманты – гэта ўсё было мне патрэбна, каб лячыць маю хворую душу і цела. Колькі разоў маліліся за мяне! Часта нада мной адмаўлялі малітву заступніцтва. Я памятаю, што першы раз я яе зведала падчас маёй другой сустрэчы. Адразу на другі дзень пасля малітвы я пачула лёгкасць у нагах, я магла скакаць, бегаць і таньчыць. Я была рада і шчасліва. Я дзякавала Госпаду і ўсхваляла Яго за тое, што Ён зрабіў для мяне.

Таксама часам я прымала ўдзел у святой імшы, якая была злучана з малітвай за вылячэнне. Падчас адной з іх я пачула словы пазнання: “Цяпер Гасподзь вылечыць людзей ад глыбокага суму”.

Я не адразу зразумела, што Ісус дакрануўся і да мяне. Толькі праз некалькі дзён, у пэўны момант, я зразумела, што сум цалкам знік, а на яго месцы знаходзяцца спакой і радасць.

Такім чынам, Ісус распачаў працэс майго аздараўлення ад хвароб і нявольніцтва, якіх было так шмат. У той час я яшчэ не ведала, што гэты працэс будзе цягнуцца яшчэ шмат гадоў. У ходзе выздараўлення некаторыя недамаганні будуць памяншацца, а пасля ізноў вяртацца, часам з новай сілай. Гэта павінна было мяне навучыць супрацоўнічаць з ласкай Гасподняй, а таксама цярплівасці і трываласці падчас пераадолення хвароб і захворванняў.

Слава Табе, Госпадзе, на векі вечныя! Амін