16. Як я знайшла працу

Аднойчы ад аднаго з маіх крэдытораў, я атрымала канчатковы заклік да выплаты сумы, якую, нягледзячы на папярэднія напамінанні, на працягу доўгага часу я не была ў стане выплаціць у сувязі з адсутнасцю фінансавых сродкаў. У той жа час мяне праінфармавалі, што ў выпадку нявыплаты запазычанасці цягам 7 дзён з дня атрымання ліста, сума будзе падлягаць судовай канфіскацыі. Гэта на самой справе была сапраўдная катастрофа…

“-Дзе я знайду такія вялікія грошы за 7 дзён?”, – думала я.

Я пачала маліцца яшчэ больш рупліва, чым раней і прасіць аб працы. Нехта параіў мне, што з гэтым намерам трэба адмаўляць навэнну да святога Антонія Падуанскага і я так зрабіла. Я малілася таксам са Святым Пісаннем, паміж іншым, я чытала і абдумвала наступны ўрывак з Евангелля ад Яна (21, 1-14.)

“Пасля таго зноў з’явіўся Ісус вучням Сваім пры моры Тыверыядскім. А з’явіўся так: Былі разам Сымон Пётр, і Тамаш, называны Блізнюк, і Натанаіл з Каны Галілейскій, і сыны Зевядзеевыя, і двое іншых вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. Кажуць яму: Ідзем і мы з табою. Пайшлі, і адразу зайшлі ў лодку, і не злавілі ў тую ноч нічога. А як ужо развіднела, Ісус стаяў на беразе; але вучні не пазналі, што гэта Ісус. Ісус кажа ім: Дзеці, ці ёсць у вас ежа якая? Яны адказалі яму: Няма. А Ён сказаў ім: Закіньце нерат па правы бок лодкі, і зловіце. Яны кінулі, і ўжо не маглі выцягнуць нерат ад мноства рыбы. Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: Гэта Гасподзь. А Сымон Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь апаясаўся шатай, – бо ён быў голы, – і кінуўся ў мора; а іншыя вучні прыплылі ў лодцы, – бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля двухсот,- цягнучы нерат з рыбаю. А калі выйшлі на зямлю, бачаць раскладзенае вогнішча і на ім ляжыць рыба і хлеб. Ісус кажа ім: Прынясіце рыбы, якое вы цяпер налавілі. Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат з вялікімі рыбінамі, якіх было сто пяцьдзесят тры; і пры мностве такім не парвалася сетка. Ісус кажа ім: Хадзіце, снедайце. З вучняў жа ніхто не адважыўся папытацца ў Яго: Хто Ты?, ведаючы, што гэта Гасподзь. Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, гэтак сама і рыбу. Гэта ўжо трэці раз з’явіўся Ісус вучням Сваім пасля ўваскрасення Свайго з мёртвых.”

Я ўхапілася за ўзгаданую частку Евангелля, як за апошнюю дошку ратунку ў надзеі, што Ісус пакажа мне “дзе мне трэба закінуць нерат”, каб “злавіць рыб” і выжыць. Я часта абдумвала дадзены ўрывак, веруючы, што Ісус Хрыстос дзейнічае цяпер такім жа чынам, як і рабіў гэта, калі знаходзіўся ў свеце ў чалавечым целе. Я цвёрда верыла, што і ў маім жыцці Ён можа здзейсніць цуд, падобны да таго, сведкамі якога былі Ягоныя вучні. Я чакала на Яго, веруючы, што Ісус можа зрабіць гэта таксама і ў маім жыцці. У малітве я казала Госпаду:

Ісус, Твая сустрэча з вучнямі на моры Тыверыядскім кажа аб асаблівай і бясконцай любові Госпада да чалавека. У маёй складанай жыццёвай сітуацыі гэтае Слова запэўнівае мяне ў Тваім бацькоўскім клопаце. Бо гэта Ты, Ісус Хрыстос, з’яўляешся перада мной, пытаючы:

– Дзіця, ці ёсць у цябе ежа якая?

– Так, Госпадзі, у мяне яшчэ ёсць, – я адказваю ці кажу:

– У мяне яшчэ трохі ёсць, але хутка скончыцца. А іншым разам:- Не, у мяне ўжо нічога няма.

Пытанне, якое Ты мне задаеш увесь час хвалюе і робіць на мяне вялікае ўражанне. Бо я зразумела, што ў кожную хвіліну майго жыцця Ты клапоцішся аба мне, стоячы перада мной і задаючы адно і тое ж пытанне. Ты хочаш не толькі весці са мной дыялог, але таксама і каб я даверыла Табе свае патрэбы, бо Ты як добры Бог і Айцец хочаш іх заспакоіць.

Ва ўзгаданым фрагменце Евангелля вучні не клічуць Цябе і не ўзносяць малітвы аб добрым улове. Сумныя, стомленыя і галодныя, яны маўчаць. Кранальным з’яўляецца тое, што Ты Ісус першы праяўляеш ініцыятыву. Ты сам прыходзіш на малітвы Сваіх вучняў да таго, як яны былі вымаўлены і да іх патрэб, да таго як яны былі ператвораны ў словы, накіраваныя да Цябе.

Хрыстос, Ты на самой справе вельмі прадбачлівы і ведаеш, што нам трэба яшчэ да таго, як мы папросім гэта ў Цябе. Часта Ты прастаеш перад намі нераспазнаным, перш чым мы зразумеем, што гэта Ты. Ты прыходзіш з добрай парадай, што нам рабіць. Хопіць толькі пачуць Твой голас, а пасля пайсці за Тваёй парадай і ўвасобіць яе ў жыццё. Трэба так няшмат: толькі пачуць Твой голас! Госпадзі, я моцна веру, што Ты прыйдзеш з дапамогай таксама і да мяне. Таму дапамажы мне пачуць Твой голас і Твае словы парады аб тым дзе мне трэба “закінуць нерат”. Амін.

Больш за 60 рыб у нераце

Гэта быў канец жніўня 2001 года. У адзін дзень раннім ранкам як звычайна мне трэба было ехаць да страхавой кампаніі, каб гэтым разам прыняць удзел у чарговым трэнінгу, які меў на мэце “павялічыць” маю эфектыўнасць продажу полісаў. Я выйшла з кватэры і накіравалася да ліфта. Я ўбачыла, што з яго як раз выходзіць спадарыня Ірэна і хутка ідзе ў маім накірунку. Са спадарыняй Ірэнай я пазнаёмілася на самым пачатку майго знаходжання ў Варшаве. Яна тады працавала галоўным бухгалтарам у фірме, у якой я распачала сваю першую працу. На яе заўсёды можна было разлічваць, неаднаразова, у часы патрэбы я атрымлівала ад яе дапамогу, а нашае сяброўства захавалася, нягледзячы на доўгі час.

– Слухай, – пачала спадарыня Ірэна, – толькі што я бачылася з маім старым знаёмым, які дагэтуль быў дырэктарам пачатковай школы, ён як раз выйшаў на пенсію. Паміж іншым, я запыталася ці выпадкова школе не патрэбен настаўнік ангельскай мовы. Я падумала, калі ты ведаеш ангельскую, то магла бы паспрабаваць выкладаць у школе.

Павольна мы пайшлі ў накірунку ліфта і спусціліся на першы паверх. У тым жа самым часе спадарыня Ірэна працягвала:

– Ад гэтага знаёмага я атрымала нумар тэлефона новай дырэктаркі і нават ужо да яе патэлефанавала. Яна на самой справе шукае настаўніка ангельскага і нават вельмі тэрмінова. Вось трымай, – яна выцягнула з торбы маленькую картку, – яе нумар. Яна прасіла, каб ты звязалася з ёй заўтра ў першай палове дня.

Я моўчкі слухала спадарыню Ірэну, якая пераконвала мяне, апісваючы перавагі працы ў школе.

– У цябе будзе сталая праца, страхоўка і фінансавыя сродкі на ўтрыманне.

Я прызнала, што яна мае рацыю, хоць раней мне не прыйшло да галавы, шукаць працу ў якасці выкладчыка. Калі мы развіталіся, я пачала разважаць над усім, што мне сказала спадарыня Ірэна.

– Няма чаго капрызіць і ўзважваць за і супраць. Трэба ўзяцца за нейкую працу, бо ўсё ж такі трэба ад нечага пачынаць, – сказала я сама сабе.

На наступны дзень я патэлефанавала на зазначаны нумар. Дырэктарка прапанавала мне сустрэцца ў той жа дзень. Яна апынулася сімпатычным і добразычлівым чалавекам і адразу была гатова ўзяць мяне на працу. Але для таго, каб узяць мяне на працу, спачатку неабходна было атрымаць згоду ад Упраўлення школьнай акругі. Як сцвярджала дырэктарка, з гэтым не павінна было быць ніякіх праблем. У сувязі з гэтай справай я павінна была звязацца з ёй праз некалькі дзён. Але пры нашай наступнай сустрэчы, дырэктарка бездапаможна развяла рукамі.

– Мне вельмі шкада, але Ўпраўленне не дало згоды на тое, каб вы працавалі ў школе. Вы не маеце педагагічнай падрыхтоўкі для працы з дзецьмі.

Пасля таго як я выйшла з будынка школы, я адразу пайшла да спадарыні Ірэны, якая жыве насупраць гэтай школьны.

– Гэта жахліва, – спачувала яна мне, – столькі часу шукаць працы і зноў нічога. А я мела такую надзею, што хоць у гэтай школе табе пашанцуе. Здавалася ж, што ўсё на добрай дарозе.

– Спадарыня Ірэна, калі ласка, не хвалюйцеся. Я веру, што Гасподзь ведае, што робіць. Ён, напэўна, у хуткім часе дасць мне нейкую працу.

– Жадаю табе, каб так сталася.

 Такім чынам, чарговая спроба знайсці працу скончылася няўдачай. Я пачала думаць, які сэнс мела дадзеная падзея.

– Госпадзі, што Ты хочаш мне праз гэта сказаць? – у той жа дзень я пыталася падчас малітвы. Неўзабаве пасля гэтага ў мяне з’явілася думка:

– Хоць я не магу выкладаць у якасці школьнага настаўніка, але магчыма я магла бы весці платныя моўныя курсы для дзяцей? 

Я хутка яшчэ раз звязалася з дырэктаркай школы і апісала ёй маю прапанову. Аказалася, што няма ніякіх перашкод, каб менавіта ў гэтай школе я праводзіла платныя заняткі з ангельскай мовы. Дырэктарка ахвотна прапанавала мне сваю дапамогу ў арганізацыі курсаў і прапанавала некалькі цікавых ідэй. Як раз праз некалькі дзён, у панядзелак 3 верасня, калі распачынаўся новы навучальна год і ўяўлялася добрая магчымасць, каб сустрэцца з бацькамі і прапанаваць ім групавое навучанне англійскай і нямецкай мовы.

– Я буду рада, калі запішацца хоць некалькі дзяцей, – уздыхнула я пра сябе, гледзячы ў дзень  пачатку навучальнага году на вялікі натоўп дзяцей і бацькоў, якія рухаліся па школьнай залі, дзе праводзіліся запісы. У той дзень я толькі адказвала на пытанні, зацікаўленых бацькоў.

На наступны дзень запісалася дзесяць дзяцей, а 5 верасня ў спісе было ўжо дваццаць пяць імёнаў. У наступныя дні ўсё новыя людзі выказвалі сваё жаданне трапіць у спіс. Так, што ў суме да мяне запісалася больш за шэсцьдзесят дзяцей! Такім чынам, можна сказаць, што ў гэтыя дні я “злавіла ў мой нерат” больш за шэсцьдзесят рыб (!)

У ходзе запісаў, я зразумела, што каб мець магчымасць без перашкод праводзіць навучэнне, мне трэба адчыніць фірму. У той жа час я адмовілася ад працы страхавога агента.

Слава Табе, Госпадзе, на векі вечныя!