17. Сем дзён

Як я ўзгадвала раней, у канцы жніўня я атрымала канчатковы заклік да выплаты ад аднаго з маіх крэдытораў. Мяне праінфармавалі, што калі на працягу СЯМІ ДЗЁН я не выплачу запазычанасці, то тады справа будзе перададзена ў суд.

На пачатку верасня з’явілася магчымасць выйсці з гэтай цяжкай сітуацыі, бо я магла арганізаваць платныя курсы ангельскай і нямецкай моваў. Каб распачаць дзейнасць у гэтай галіне, мне трэба было тэрмінова адчыніць фірму. На жаль у той час усе адміністрацыйныя фармальнасці, звязаныя з пачаткам эканамічнай дзейнасці доўжыліся калі трох тыдняў. Такім чынам, з чалавечага пункту гледжання, гэта было немагчымым сабраць неабходную суму грошаў цягам СЯМІ ДЗЁН.

Тады Гасподзь Бог паказаў мне, што для Яго няма нічога немагчымага. Яго магчымасці і сродкі з’яўляюцца невычарпальнымі. Ён заўсёды гатовы дапамагчы і заўсёды прыходзіць на дапамогу, хоць вельмі часта ў….апошнюю хвіліну. У маім выпадку была тое ж самае. Калі я апынулася цалкам на краі, Ён дапамог мне.

Ужо 3 верасня мая фірма была ўнесена ў спіс уліку гаспадарчай дзейнасці ў ведамстве гміны маёй роднай мясцовасці. У мяне не было грошай, таму мая мама пазычыла 60 злотых, каб заплаціць за рэгістрацыю і выдачу адпаведнага пасведчання аб унясенні ў рэестр. На наступны дзень, я была ў падатковай інспекцыі, дзе даведалася, якія дакуманты мне трэба зрабіць для ўліку падаткаў.

У пятніцу, 7 верасня, я паехала ў Люблін, каб у Статыстычным упраўленні, па месцы маёй прапіскі, атрымаць ідэнтыфікацыйны нумар (Regon)[1]. На жаль, калі пасля 13.00 гадзіны я прыехала да ўстановы, аказалася, што яны маюць вялікую праблему – каля дзесяці хвілін назад адбыўся збой інфармацыйнай сістэмы і ў гэты дзень я нічога не змагу зрабіць. Пасля маёй размовы з начальнікам аддзелу, ён паабяцаў мне, што дакумент са статыстычным нумарам я атрымаю праз факс адразу пасля выходных, раніцай у панядзелак, а арыгінал праз некалькі дзён па пошце. Гэта было для мяне як цудоўнае прадвызначэнне Боскай Волі, бо як казалі мне пасля служачыя, нічога падобнага ў гэтай установе не практыкуецца. Пасля таго як я атрымала факс з ідэнтыфікацыйным нумарам, у панядзелак 10 верасня я разабралася з іншымі фармальнасцямі – рахункам у банку, справамі ў падаткавай інспекцыі і пячаткай.

Такім чынам, была адчынена мая фірма. Усе фармальнасці былі зроблены з маланкавай хуткасцю, а ўсялякія малыя ці вялікія перашкоды – пераадолены. Чыноўнікі, якіх я тады сустрэла на маім шляху былі вельмі добразычлівымі, адкрытымі, гатовымі дапамагчы і вельмі хутка рабілі ўсе патрэбныя фармальнасці. Такім чынам, каб адчыніць сваю фірму замест трох тыдняў мне былі патрэбны толькі СЕМ ДЗЁН. Усё адбылася як у сне – ужо на СЁМЫ ДЗЕНЬ я выстаўляла рахункі і зарабляла першыя грошы. Дзякуючы гэтаму ўжо СЁМАГА ДНЯ я магла пагасіць сваю запазычанасць крэдытору і такім чынам пазбегнуць судовай справы.

  • Я веру, што гэта ўсё было кіраванае Боскай воляй. У мяне няма сумненняў, што Гасподзь дапамог мне ў належным часе.
  • Ён можа стварыць нешта з нічога нават тады, калі чалавечыя сілы і магчымасці бездапаможны.
  • Я была ўжо на дне праблемаў і цяжкасцей, але калі мае сілы мяне падвялі, прыйшоў на дапамогу Хрыстос.
  • Ізноў я пабачыла, што для Бога няма нічога, але нічога немагчымага.
  • Ён можа стварыць нешта з нічога.
  • Дапамога прайшла, калі мая сітуацыя дасягнула поўнага дна. Аб такіх сітуацыях часта кажуць, што гэта сапраўдная жыццёвая катастрофа ці, што ўжо горш быць не можа.
  • Адна з маіх знаёмых апісала маё становішча, як безнадзейнае і бязвыхаднае.
  • Але з Божай дапамогай усё магчыма!

[1] Rejestr Gospodarki Narodowej (Рэестр Нацыянальнай Гаспадаркі) – спіс, які вядзе Цэнтральнае статыстычнае кіраванне. Пад паняткам REGON разумеецца дзевяцізначны ідэнтыфікацыйны нумар суб’екта нацыянальнай гаспадаркі ў вышэй узгаданым спісе.