
Дапамога з неба прыходзіць заўсёды,
нават у апошнюю хвіліну,
бо на Цябе заўсёды можна разлічваць,
Мой Добры Божа!
Да таго, як мяне звольнілі, я ўзяла пазыку ў фондзе сацыяльнай дапамогі ў якасці дадатку да сумы, неабходнай для пакупкі новай кватэры. Згодна з дамовай, я павінна была пагасіць крэдыт да 31 жніўня 2003 года. Аднак я не была ў стане выканаць гэты абавязак своечасова.
У жніўні я напісала ліст фірме, у якім прасіла аб пераносе даты выплаты на 31 снежня 2003 года. Я атрымала станоўчы адказ, але мяне праінфармавалі, што прапанаваны мною тэрмін з’яўляецца канчатковым.
У кастрычніку я выплаціла каля паловы неабходнай сумы. Але мне і далей не хапала значнай колькасці грошай. У той жа час я сур’ёзна захварэла і не была ў стане займацца гаспадарчай дзейнасцю. Калі надышоў лістапад, я зразумела, што не змагу сама сабраць неабходную суму і, на самой справе, толькі цуд можа мне дапамагчы .
Тады я даверыла ўсё Ісусу Хрысту і Яго Міласэрнасці. Я прасіла аб заступніцтве Божаю Маці Нястомнай Дапамогі, святога Іуду Фаддзея – заступніка ў цяжкіх і безнадзейных справах, а таксама святога Антонія.
Пачаўся снежань, набліжаліся Каляды, а ў мяне яшчэ не была неабходнай сумы. Праўду кажучы, перад святамі заканчваліся моўныя курсы, але новы семестр распачынаўся толькі пасля Новага года. Тым не менш за паўтары тыдня да Калядаў у мяне з’явілася думка, сказаць удзельнікам курсаў, што я прымаю ад жадаючых аплаты за наступны семестр.
Я вырашыла толькі ўзгадаць гэтае, а астатняе пакінуць Госпаду. Гэта ж была зразумела, што ніхто не павінен рабіць аплату за новы семестр за тры тыдня перад яго пачаткам. Тады я сказала Госпаду:
– Ісус, я аддаю сябе Тваёй Міласэрнасці. У цябе ёсць здольнасць дакрануцца да сэрцаў тых людзей. Калі на тое Твая воля – яны зробяць аплаты загадзя, каб я магла заплаціць доўг.
Тое, што адбылося за тыдзень перад святамі, было неверагодным. Дастатковая колькасць вучняў зрабіла аплату за курсы і такім чынам назбіралася вялікая сума. Мне не хапала яшчэ толькі адной трэцяй запазычанасці.
У той жа час я атрымала паведамленне з Упраўлення дзяржаўнага страхавання аб тым, што мне трэба забраць належнае адшкадаванне. Я не ведала толькі якога памеру яно будзе. Па дарозе дадому на святы я наведала Ўпраўленне, каб забраць адшкадаванне.
Да маёй вялікай радасці, грошай было ў самы раз, каб я магла цалкам пагасіць крэдыт. У той жа дзень я выслала на рахунак фірмы астатнюю частку запазычанасці. Я выплаціла яе 22 снежня, то бок да ўстаноўленай даты.
Дзякуй Табе, Божа!