26. (Не)Шчаслівы выпадак

Праз некалькі месяцаў пасля смерці маёй мамы здарыліся драматычныя падзеі. Выратаванне я знайшла ў Крыжы, Ружанцы і Ласцы Божай.

Гэта быў канец студзеня 2011 года. Зіма у гэтым годзе была вельмі цяжкай. Выпадала шмат снегу, які на працягу дня раставаў на сонцы, а пасля таго як тэмпература паніжалася, ён адразу ж замярзаў. Было вельмі слізка і таму трэба было быць асцярожнай, каб не ўпасці на абледзянелы тратуар.

Падобная пагода была у той студзеньскі вечар, калі я выйшла з сабакамі на прагулку. Хоць у дзень была адліга, але ўжо ў вечары ізноў зрабілася холадна і растаяўшы снег замерз. Тратуары пакрыліся лёдам і, на жаль, не былі пасыпаны ні соллю, ні пяском. Сабакі беглі вельмі хутка, бо як мага хутчэй хацелі апынуцца на полі, якое знаходзілася каля майго дому. Я старалася не адставаць ад іх і раптам…паслізнулася, страціла раўнавагу і ўпала. Я ўпала на спіну, пры гэтым стукнулася галавой аб цвёрдыя пліткі тратуары. Мая галава і тулава, як мячык адскочылі ад тратуары. Сіла адбіцця зрабіла так, што я ў гэты ж момант ўстала. Дзякуючы гэтаму я хутка паднялася і спалоханая пайшла з сабакамі, ужо больш асцярожна, да бліжэйшага газона. Хоць у той момант я была у лёгкім шоку, але прагулка адбылася без перашкод, бо я не адчувала аніякіх наступстваў падзення.

***

На наступны дзень я адчула моцны галаўны боль і галавакружэнне. Таксама ў мяне пачалі балець ногі і хрыбетнік. Я адчувала сябе слаба фізічна. Акрамя гэтага, з’явілася пачуццё непакою, якое паступова расло. На працягу некалькі дзён стан майго здароўя ўсё больш пагаршаўся. Я станавілася ўсё слабее, у той момант як боль усё ўзмацняўся. У мяне ўсё балела: шыя, хрыбетнік, ногі, рукі…Больш за ўсё ў мяне балела галава. Гэты боль быў такі моцны, што я думала мая галава проста ўзарвецца. У той жа момант у мяне была высокая тэмпература і цямнела перад вачыма. Я думала, што страчу прытомнасць. Каб хоць трошкі «астудзіць» галаву я рабіла халодныя кампрэсы, але гэта не вельмі дапамагала. Боль суправаджала моцнае галавакружэнне. Я магла хадзіць толькі пагойдваючыся і адначасова павінна была быць асцярожнай, каб не перакуліцца. У той жа момант моцны боль усяго пазваночніка рабіў для мяне немагчымым падтрымліваць раўнавагу. Дайшло да таго, што я магла ледзь хадзіць і практычна нічога не магла рабіць з-за адсутнасці сілаў. Таксама я павінна была ўвесь час ляжаць. Але калі я ляжала, то мне здавалася, што я падаю ўніз і за хвіліну страчу прытомнасць.

У хуткім часе з’явіліся болі сэрца і праблемы з ціскам. Праз некалькі дзён стан майго здароўя быў настолькі дрэнны, што я думала гэта апошнія хвіліны майго жыцця і хутка я памру. У той момант я адчувала блізкую небяспеку і жах смерці. Гэта былі жудасныя моманты! ( Ад таго часу, у сувязі з гэтым вопытам, я штодзённа малюся за людзей, якія паміраюць).

Праз некалькі дзён пасля падзення я запісалася на прыём да ўрача-артапеда, але, на жаль, я мусіла яго адмяніць. Я захварэла цяжкай формай грыпу, які працягваўся некалькі тыдняў. Каля хвароба прайшла, то я адчувала сябе вельмі слаба і не мела сілаў, каб ісці да ўрача. Таксама ў гэтым мне перашкаджалі моцнае галавакружэнне, праблемы з утрыманнем раўнавагі і ваганне ціску. Таму я баялася, што па дарозе блага пачуюся і ізноў паслізнуся на слізкім асфальце. На жаль, у той момант так склалася, што не было нікога, хто мог бы мне дапамагчы дайсці да паліклінікі.

***

У першыя месяц пасля падзення, а менавіта ад канца студзеня да верасня 2011 года, я была ш стане, хоць і вельмі рэдка, самастойна хадзіць недалёка ад майго дома. Хоць я і рабіла гэта з вялікай цяжкасцю і высілкам, але час ад часу мне ўдавалася у меру маіх магчымасцей справіцца з неабходнымі рэчамі.

Тым не менш, стан майго здароўя ўсё больш пагоршваўся. 8 верасня я астатні раз самастойна выйшла са свайго дома. У той дзень я вырашыла пайсці на Святую Імшу да капліцы ў бліжэйшай бальніцы. На жаль, некалькі метраў ад варот дома я пачулася вельмі блага. Раптам я адчула такую вялікую слабасць і галавакружэнне, што мне падалося за момант я страчу прытомнасць. Я не ведала, што мне рабіць. На шчасце, у хуткім часе падышоў нейкі чалавек, якога я папрасіла дапамагчы мне дайсці да варот будынка. Я памятаю як ён сказаў мне: «Вы не павінны хадзіць адна». З таго часу я абмежавала свае самастойныя выхады з кватэры, бо баялася, што гэтая сітуацыя паўтарыцца і я зноў пачуюся слаба. На шчасце, Гасподзь паставіў на маім шляху людзей, якія час ад часу дапамагалі мне з пакупкамі ў магазіне і з вырашэннем найбольш важных справаў, напрыклад у банку, пошце, адміністрацыі і г.д.

Выратаванне ў Крыжы і Ружанцы

Цяпер, калі ўжо прайшло шмат часу ад таго нешчаслівага выпадку, я хачу сказаць, што я не смагла перажыць тых месяцаў, калі бы не вера і малітва. У Бога я шукала дапамогі і толькі Ласцы Божай я магу быць удзячна за тое, што я магла прайсці праз гэты настолькі цяжкі, жыццёвы вопыт.

Сваё выратаванне я знайшла ў Крыжы і Ружанцы. Адразу ж пасля падзення я аддалася ў апеку Маці Божай. У лютым 2011 года я адслужыла службу да Найсвяцейшай Панне Марыі паводле указанняў Святой Людовік Марыі Грыньон дэ Монфор. Пасля службы, на пачатку сакавіка, я цалкам даверылася Маці Божай. Адной з асаблівасцяў гэтай службы з’яўляецца шчырая малітва з Ружанцам і пастаяннае звяртанне да Маці Божай. І гэтак ёсць у маім жыцці. Ружанец паўсюды мяне суправаджае. На пачатку кастрычніка 2011 года я пачала чытаць Пампейкую Навэнну, просячы аб вяртанні здароўя і сілаў пры заступніцтве Маці Божай Каралевы Святога Ружанца.

Я веру, што гэта менавіта пры дапамозе Марыі я здолела перажыць усе цяжкія часы. Я ўвесь час паўтараю Яе імя і прашу аб дапамозе. Часта я думала, што больш не вытрымаю гэты боль і псіхалагічнае напружанне. У такія моманты я ў душы, а часам і ў голас клікала Маці Божаю. І Яна прыходзіла да мяне з дапамогай, дзякуючы чаму я смагла вытрываць. Такіх цудаў было вельмі шмат! Маці Божая пастаянна мне дапамагала і дапамагае ў духоўнай змене.

І гэтак «адной рукой» я трымалася за Ружанец і Марыю, а другой – за Крыж. Я заўсёды мела пры сабе малы, металічны крыжык, з якім я не расстаюся да гэтага часу. Калі боль расколваў мне галаву і я думала, што гэта мой канец, то ў такія моманты я прыкладвала крыж да маёй галавы і прасіла аб Божай Міласці. Тады я адчувала суцяшэнне і аблягчэнне ад пакут. Таксама « я пагрузілася» ў Кроў Хрыста, адмаўляючы Літанія да Крыві Ісуса. Такім чынам, я аб’ядноўвала мае пакуты з балючай Пакутай Збавіцеля. Дзякуючы гэтаму я атрымоўвала духоўнае ўзмацненне, у той момант як мае фізічныя недамаганні зменшваліся.

Таксама я хачу ўзгадаць аб заступніцтве святых і благаслаўлёных, якіх ад таго часу я называю сваімі сябрамі з Неба. Сярод іншых я прашу аб дапамозе Святога Яна Паўла ІІ, праз заступніцтва якога я прасіла Госпада, каб зменшыліся страшныя болі. І я не была расчаравана. Таксама я прасіла аб дапамозе майго Анёла Захавальніка, Архангела Міхаіла, усіх анёлаў і архангелаў. Я прасіла аб малітве за мяне і ў душ з чысцеца.

Толькі такім чынам я магла выжыць – праз пастаянныя малітвы да Бога.