27. Сэнс пакут і Божая Міласэрнасць

Цяпер, азіраючыся назад на ўсё, што мне давялося перажыць, я бачу, гэта было мне патрэбна. Зараз я разумею, што Гасподзь меў у гэтым Свой план, калі зрабіў магчымым гэты нешчаслівы выпадак. Тады Ён паставіў мяне на мяжы жыцця і смерці. Я настолькі пакутавала, што думала, у хуткім часе я памру. І тады, як б гэты было перад маёй смерцю, я пабачыла ўсё сваё жыццё.

Я зразумела, што я іду па злой дарозе, хоць раней мне здавалася, я добра жыву. Я пабачыла ўсё тое, што не падабалася Госпаду ў маім жыцці. Я ўбачыла кожную загану ў маёй душы і кожны бруд у маім сэрцы. Я пабачыла свае грахі і людзей, якіх я пакрыўдзіла. Праз гэта я адчула вялікі боль і смутак, бо ўжо ніколі не змагу выправіць свае віны. У той жа момант з’явіўся вялікі страх быць адрынутым Богам. Мне здавалася, што я цалкам страціла сваю сувязь з Богам. Я думала, што ўсё ўжо страчана і я буду Ім асуджана.

Свядомасць сваёй грэшнасці была страшнай. Я зразумела, што найменшы грэх з’яўляецца агідным для Бога і можа зачыніць мне шлях да Нябёс. Я пабачыла, наколькі аддзяляюць мяне ад Бога мае грахі, хоць раней яны выдаваліся мне малымі і штодзённымі. Я зразумела, што нават самая малая віна ставяць пад сумнеў мае выратаванне. Раптам я пабачыла, што з-за майго бруду пасля маёй смерці я буду адпрэчаная Богам, які з’яўляецца чыстым і святым. У той момант, я падумала, што я, якая дагэтуль думала, што з’яўляюся добрым чалавекам і католікам, магу не быць выратаванай. Гэтая магчымасць вечнага праклёну была жудаснай і прывяла мяне да страшнага адчаю. Я пачала клікаць Бога і прасіць Яго аб літасці.

***

Гасподзь не дазволіў мне доўга распачаць. Ён адказаў на мае ўзмоцнены кліч і паказаў мне сваю Дабрыню. Гасподзь дапамог мне падняцца і даў мне надзею. Ён супакоіў мяне і даў мне святло праз словы з Евангелля: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Евангелля паводле Яна 3,16).

Хоць я з дзяцінства верыла, што Ісус Хрыстос з’яўляецца адзіным Збаўцам сусвету, я не разумела гэтага сэрцам. Пасля студзеньскага выпадку Гасподзь адчыніў вочы маёй душы і даў мне магчымасць пазнаць сэрцам, што гэта на самой справе азначае. Я таксама ўзгадала іншыя словы з Евангелля: «У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма» (Евангелле паводле Марка 10, 27).

І тады я зразумела таямніцу збаўлення. Зразумела,ў глыбіні душы, што маё збаўленне магчыма толькі і выключна дзякуючы Ісусу Хрыстосу. Толькі праз Ісуса я маю Прабачэння маіх грахоў і він. Дзякуючы Ісусу і Яго Крыжу я маю адчынены шлях да Неба і доступ да Нябеснага Айца, таму што ніхто не прыходзіць да Бога як толькі праз Хрыста. Я зразумела, што Крыж Хрыста – гэта брама, праз якую вядзе шлях да Бога Айца, бо гэта Ісус Хрыстос з’яўляецца адзіным Збаўцам сусвету.

Тады я зразумела сэрцам, наколькі вялікім з’яўляецца Божая Міласэрнасць для грэшнікаў! Якая жа вялікая Дабрыня Бога, які паслаў на свет Свайго Сына, каб нас уратаваць! Ён аддаў сваё адзінае, любімае дзіця на жудасныя катаванні і смерць, каб дапамагчы грэшным людзям дасягнуць выратавання.

Калі я разважала над усім гэтым, як бы адчыніліся вочы маёй душы. Якую ж вялікую палёгку я пачула, калі зразумела, што я не была страчанай для Бога з-за маіх грахоў. Якой жа вялікай была мая радасць! Якую жа вялікую ўдзячнасць я пачула да Бога, які быў настолькі добры і міласэрны!

Я дзякавала Яму за тое, што, нягледзячы на маё грахі і віны, Ён ад мяне не адвярнуўся і дае мне сваю дапамогу ў Ісусе. Я была ўдзячная яму за Сакрамант Пакаяння, дзякуючы якому я атрымала і пастаянна атрымоўваю ласку прабачэння грахоў. Бо Гасподзь не хоча, каб грэшнік быў асуджаны, але каб ён прыйшоў да веры і стаў новым чалавекам ў Ісусе Хрыстосе, гэта значыць дзіцяці Божым.

Гасподзь Ісус Хрыстос! Я вельмі удзячна Табе за Тваю Міласэрнасць і Дабрыню!