28. Плён пакут

Я вельмі ўдзячна Госпаду за тое, што Ён зрабіў магчымым гэтае нешчаслівае падзенне на слізкім тратуары ў той памятны студзеньскі вечар 2011 года. Я дзякую Яму за ўсё страшныя фізічныя і псіхалагічныя пакуты, якія я перажыла у той час. Можна сказаць, што Гасподзь прамаўляў да мяне праз страх, адзіноцтва, страх і блізкасць смерці. Гэтыя пакуты вельмі зблізілі мяне з Богам, бо ў Яго я шукала дапамогі і выратавання.

Калі я зразумела, што мне засталося зусім мала жыць, з’явілася вялікае жаданне выратавання і быць разам з Богам. Тады Гасподзь паставіў мяне ў праўдзе і ў святле Духа Святога я пабачыла свой грэх і патрэбу ў духоўнай перамене. Я прыйшла да высновы, што мне наноў неабходна пакаянне і ачышчэнне. Я зразумела, наколькі важна і неабходна выкінуць усё зло з майго жыцця.

Пакута дала мне магчымасць глянуць на маё жыццё ў новым свеце. Перыяд хваробы – час адмовы ад усяго, што перашкаджала мне на шляху да Бога. Я ўжо не той чалавек, якім была да няшчаснага выпадку. З таго часу ўсё ў маім жыцці змянілася, хоць знешне людзям можа падацца,што ўсё засталося так як і раней.

Мая ўласная пакута адкрыла мяне для пакут іншых людзей – хворых, адзінокіх, пакінутых, псіхалагічна зламаных, паглынутых адчаем і іншых пакутуючых. Як я ўзгадвала раней, дзякуючы пакуце я зразумела, якія цяжкія часы перажываюць людзі на ложы смерці, асабліва тыя, хто памірае ў адзіноце. Гэта падштурхнула мяне да штодзённай малітвы за паміраючых і трыванне маёй пакуты дзеля гэтых людзей.

Дзякуючы хваробе і пакуце я даведалася хто я ёсць на самой справе. Я з’яўляюся слабасцю і сама па сабе нічога не магу. Я атрымліваю сваю сілу толькі з Бога. Ён дае мне ўсё, што мне неабходна для жыцця. Я ўсім Яму абавязана.

Вера і давер!

Ад моманту гэтага падзення ў 2011 годзе прайшло ўжо шмат часу. Усё ў руках Госпада Бога, Ласцы якога я сябе давяраю. Я глыбока пераканана, што няма такой сітуацыі, з якой Гасподзь не дапамог бы выйсці чалавеку. Няма такой праблемы, якую Ісус Хрыстос не мог бы вырашыць. Гасподзь дапусціў нешчаслівы выпадак, але ў гэтым няшчасці Ён не пакінуў мяне. Як заўсёды Ён паклапаціўся аб усім у маім жыцці. Каля пасля выпадку я не была ў стане нармальна існаваць і амаль не выходзіла з кватэры, Гасподзь даваў мне ўсё, што было неабходна і заўсёды задавольваў мае патрэбы.

Я давяраюся таму, што Гасподзь і далей будзе весці і клапаціцца пра мяне, таму што Ён вельмі добры і міласэрны. Я веру, што Ён не пакіне мяне і будзе аб усім клапаціцца. Я давяраюся таму, што Гасподзь клапоціцца пра мяне як самы лепшы бацька аб сваім дзіцяці. Я веру, што аб усім клапоціцца Маці Божая, якой я аддалася ў апеку. Я таксама веру, што маю гарантаванае эфектыўнае заступніцтва святых і анёлаў – маіх сяброў на Небе.

Гасподзь Ісус Хрыстос!

Я вельмі удзячна Табе за Тваю Міласэрнасць і Дабрыню, якую Ты мне аказаў і пастаянна аказваеш.

Дзякуй Табе за дапамогу, ратунак, падтрымку і сілы ў вельмі складаны перыяд у маім жыцці.

Дзякуй Табе за ўсё, Божа!