29. Навэнна аб працы

У выніку няшчаснага выпадку ў 2011 годзе я атрымала цяжкую траўму пазваночніка і галавы. Стан майго здароўя рабіў немагчымым мае нармальнае функцыянаванне, паміж іншым я не магла знайсці пастаянную працу.

У той час мая сітуацыя была вельмі драматычнай.  Таму я са страхам думала аб сваёй будучыні і аб маіх фінансавых і матэрыяльных справах, бо я не была прыдатна ні да якой працы.  У мяне таксама не было нікога, хто мог бы мне фінансава дапамагчы. Я задавалася пытаннем, дзе я атрымаю грошы на ўтрыманне і на аплату рахункаў. Я ведала, што самастойна не спраўлюся.

Тады я аддала сваю цяжкую сітуацыю Госпаду. Я моцна малілася і прасіла Ісуса Хрыста аб дапамозе. Я даверыла сваё жыццё Боскай ласцы і апецы Маці Божай.

                                                               ***

Аднойчы я выпадкова знайшла ў інтэрнэце навэнну аб працы праз заступніцтва Святога Хосемарыі Эскрыва, іспанскага святога і заснавальніка Опус Дэі. Я прачытала гэтую навэнну і папрасіла Святога Хосемарыю аб дапамозе ў справе працы. Я была здзіўлена плёнам малітвы!

Гасподзь Бог хутка адказаў на маю просьбу такім чынам, што да мяне звярнуліся шмат людзей, зацікаўленых вывучэннем замежным моваў. У асноўным гэта былі людзі, якім я была рэкамендавана ў якасці настаўніцы ангельскай і нямецкай моваў маімі папярэднімі вучнямі. Дзякуючы гэтаму я магла працаваць дома і такім чынам зарабляць грошы на сваё ўтрыманне. Акрамя  таго, дзякуючы багатаму Божаму благаславенню, я зэканоміла фінансавыя сродкі на час канікул. Бачачы эфектыўнасць заступніцтва Святога Хосемарыі, я зноў прачытала навэнну аб працы на пачатку школьнага года 2012/2013. Таксама і гэтым разам я была выслухана і шчодра адорана.

Пасля я яшчэ некалькі разоў чытала гэтую навэнну кожным разам з просьбай аб добрым выкананні сваёй працы.

                                                        ***

Плён навэнны аб заступніцтве Святога Хосемарыі – гэта не толькі праца і фінансавыя сродкі на ўтрыманне. Гэта, перадусім, перамена ў маім сэрцы. Дзякуючы навэнне і разважаннем, якія ў ёй змяшчаліся, Бог вылечыў мяне ад прагнасці. Да таго я глядзела на людзей праз прызму грошай. Галоўным быў перадусім даход і прыбытак, а не чалавек і яго патрэбы.

Маё стаўленне змянілася з таго часу, калі я пачала чытаць навэнну аб працы праз заступніцтва Святога Хосемарыі Эскрыва. З таго моманту Гасподзь пачаў змяняць маё сэрца. Я зразумела, што праца – гэта перадусім служэнне людзям. Самым галоўным для мяне стала, каб мая праца была добра выканана і людзі былі задаволены. Я пачала бачыць сваю працу як служэнне і дапамога іншаму чалавеку на славу Богу. У сувязі з гэтым грошы перасталі быць для мяне самым галоўным. Тады Гасподзь Бог пачаў мяне благаслаўляць і ўсё прысылаў мне новых вучняў.

Дзякуй Табе, Божа!

Дзякуй Табе, Святы Хосемарыя Эскрыва, за Тваё заступніцтва!