Кармелітанскі шкаплер

Кармелітанскі шкаплер – гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла.

Праз шкаплер Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Кармэліцкі шкаплер з’яўляецца знакам апекі і заступніцтва Марыі, нашай Каралевы, Сястры і Маці. Уводзіць нас у рэчаіснасць духоўнага мацярынства Марыі, якая пад Крыжам атрымала ад Хрыста заданне клапаціцца пра кожнага чалавека (пар. Ян 19, 26). Адказваючы на просьбу Сына, Яна ахінае нас сваёй апекай, “як плашчом”. https://karmel.by

Гісторыя шкаплера

Cвяты Сымон Сток убачыўшы небяспеку, якая пагражала закону, прасіў Найсвяцейшую Дзеву Марыю аб дапамозе. У ноч з 15 на 16 ліпеня 1251 года убачыў Найсвяцейшую Дзеву Марыю, акружаную анёламі, якая дала яму карычневы шкаплеж. Пасля пачуў словы Марыі: “Прымі, сын наймілейшы, шкаплер твайго ордэну як знак майго братэрства,прывілей для цябе і ўсіх кармелітаў. Хто памрэ ў ім, ніколі не ўбачыць пякельнага агню. Гэта знак збаўлення, паратунак у небяспецы, запавет супакою і вечнага абавязку.” https://grodnensis.by/blogs/116-category-informacja/category-nawiny/3281-shkapler-geta-znak-lyubovi-maryi.html

Прывілеі кармеліцкага шкаплера

Хто памрэ, адзеты ў шкаплер, той не спазнае агню пякельнага.·

Хто носіць шкаплер і аддае пашану Маці Божай, той мае Яе апеку над душой і целам у гэтым жыцці і, асабліва, ухвіліну смерці.·

Кожны, хто пабожна носіць шкаплер і захоўвае чыстасць паводле стану, будзе выбаўлены з чыстца ў першую суботу пасля сваёй смерці.·

Той, хто прыняў шкаплер, далучаецца да кармэліцкага ордэна і мае ўдзел у яго духоўных дабротах у гэтым жыцці і пасля смерці, а менавіта: у св. Імшах, св. Камуніях, пастах, адпустах, малітвах, адрачэннях. https://karmel.by

Aбавязкі таго, хто носіць шкаплер:

1. Прыняць кармелітанскі шкаплер з рук святара.

2. Запісацца ў кнігу Братэрства Шкаплернай.

3. Удзень і ўночы насіць шкаплер.

4. Маліцца штодзённа канкрэтнай малітвай, якой абавязаўся маліцца ў дзень прыняцця да Братэрства (як правіла гэтай малітвай з’яўляецца “Тваёй абароне аддаёмся…”).

5. Практыкаваць цноты Божай Маці і распаўсюджваць яе гонар. https://grodnensis.by/blogs/116-category-informacja/category-nawiny/3281-shkapler-geta-znak-lyubovi-maryi.html