Святы Ружанец

Ружанец складаецца з чатырох частак: Радасныя таямніцы, таямніцы Cвятла, Балесныя таямніцы, Хвалебныя таямніцы. Кожная частка Ружанца складаецца з пяці таямніц. Падчас малітвы на Ружанцы мы разважаем над жыццём Езуса і Яго Mаці, Марыі.

Як маліцца на Ружанцы?

1. Робім знак крыжа і кажам: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

2. Затым чытаем малітвы: „Веру ў Бога” (1 раз), „Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (3 разы), „Хвала Айцу” (1 раз).

3. Затым чытаецца таямніцы ружанца. Напрыклад: Радасныя таямніцы. Напачатку назваць таямніцу Ружанца. Напрыклад: Першая радасная таямніца Ружанца – Дабравешчанне. Затым чытаем: Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (10 разоў), „Хвала Айцу” (1 раз).

Пасля кожнай таямніцы ружанца можна дадаваць:

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!”

Фацімская малітва: „О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.” (http://www.redemptor.by/rozaniec )

4. Назваць наступную таямніцу Ружанца: Другая радасная таямніца Ружанца – Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты. Затым чытаем: Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (10 разоў), „Хвала Айцу” (1 раз).

„О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!”

„О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.”

5. Назваць наступную таямніцу Ружанца: Трэцяя радасная таямніца Ружанца – Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Затым чытаем: Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (10 разоў), „Хвала Айцу” (1 раз).

„О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!”

„О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.”

6. Назваць наступную таямніцу Ружанца: Чацвёртая радасная таямніца Ружанца – Ахвяраванне Хрыста ў святыні. Затым чытаем: Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (10 разоў), „Хвала Айцу” (1 раз).

„О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!”

„О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.”

7. Назваць наступную таямніцу Ружанца: Пятая радасная таямніца Ружанца – Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні. Затым чытаем: Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (10 разоў), „Хвала Айцу” (1 раз).

„О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!”

„О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.”

8. Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай. https://catholic.by/3/lib/pray/4489-litaniya-da-najsvyatsejshaj-panny-maryi-laretanskaya

9. На заканчэнне, напрыканцы святога Ружанца робім знак крыжа і кажам: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

МАЛІТВЫ

Знак крыжа: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

ВЕРУ Ў БОГА

ВЕРУ Ў БОГА, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

ОЙЧА НАШ

ОЙЧА НАШ, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

ВІТАЙ, МАРЫЯ

ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

О Марыя

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!

Фацімская малітва:

О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

Таямніцы ружанца

Радасныя таямніцы

Таямніца 1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

Таямніца 2. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

Таямніца 3. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста

Таямніца 4. Ахвяраванне Хрыста ў святыні

Таямніца 5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

Таямніцы святла

Таямніца 1. Хрост Пана Езуса ў Ярдане

Таямніца 2. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане

Таямніца 3. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання

Таямніца 4. Перамяненне Пана на гары Табор

Таямніца 5. Устанаўленне Эўхарыстыі

Балесныя таямніцы

Таямніца 1. Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным

Таямніца 2. Бічаванне Езуса

Таямніца 3. Укаранаванне Езуса цернем

Таямніца 4. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую

Таямніца 5. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы

Хвалебныя таямніцы

Таямніца 1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста

Таямніца 2. Унебаўшэсце Хрыста

Таямніца 3. Спасланне Духа Святога

Таямніца 4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

Таямніца 5. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

Крыніцы:

www.redemptor.by

www.old.catholic.by

www.msj.by