15. Ты ведаеш, што робіш

Прайшло яшчэ некалькі месяцаў, а я ўсё яшчэ не працавала. У рэшце рэшт я змясціла некалькі аб’яваў у калонцы “Шукаю працу” адной са сталічных газет. У адказ я атрымала два тэлефонных званка з запрашэннем на сумоўе. Пасля візіту ў адной з фірм, дзе была вольная пасада ў адпаведнасці з маім папярэднім досведам, я адразу зразумела, што не атрымаю працы. Як заўсёды я зноў дрэнна сябе зарэкамендавала і не зрабіла добрага ўражання. У мяне засталася толькі другая прапанова – са страхавой кампаніі.

Як я ўжо згадвала раней, падчас пошуку працы я горача малілася Госпаду. Вядома, спачатку я мела на ўвазе тып працы, якую я выконвала да таго часу. Калі час мінаў, а я ўсё яшчэ была беспрацоўная, я змяніла змест сваёй малітвы. Цяпер я прасіла аб любой офіснай працы: сакратаркі, памочніцы ці нават аб якой-небудзь фізічнай працы. На жаль, станавілася ўсё цяжэй знайсці якую-небудзь працу. У той час большая частка вакансій адносілася да пасад страхавых агентаў. Мяне часта палохала сітуацыя на рынку працы і я баялася, што не знайду нічога іншага і мне прыйдзецца зарабляць на жыццё ў якасці агента.

Адкуль узялася мая асцярога, звязаная з дадзеным тыпам працы? Я асабіста не маю нічога супраць людзей, якія працуюць страхавымі агентамі. Але мяне палохала перспектыва адсутнасці фіксаванага штомесячнага даходу і зніжэнне зацікаўленасці дадатковым страхаваннем, якое было выклікана збядненнем грамадства. Акрамя таго, я лічыла, што ў мяне няма адпаведных схільнасцей каб займацца дадзенай працай.

Такім чынам, я пачала маліцца аб працы, але з умовай аб тым, што я не хачу быць страхавым агентам. Тады я казала:

– Госпадзі, я прашу Цябе аб працы. Толькі памятай, каб не даваць мне працу страхавога агента, бо я зусім да гэтага не падыходжу.

***

Аднойчы, у адказ на маю аб’яву, мне патэлефанаваў К., які працаваў менеджарам у адной са страхавых кампаній. З кароткай тэлефоннай размовы я зрабіла выснову, што ён мае на ўвазе працу ў аддзеле, які займаецца  чалавечымі рэсурсамі. Праз некалькі дзён я спаткалася з К. і пасля праведзенай з ім размовы, я была амаль цалкам упэўнена, што гаворка ідзе аб працы ў аддзеле кадраў. У ходзе сустрэчы з К. ён ні разу не згадаў, якую пасаду мне прапаноўваюць. Яго цікавіла толькі тое, чым я дагэтуль займалася, але ён не надта ўнікаў у дэталі. У канцы ён сказаў, што яму трэба яшчэ падумаць над маёй кандыдатурай і ў хуткім часе патэлефануе мне. І сапраўды ён стрымаў сваё абяцанне – ужо праз два дні ён звязаўся са мной і запрасіў мяне на паўторнае сумоўе. Цяжка сабе ўявіць, як я была шчасліва! Пасля столькіх бясплённых пошукаў, я мела за сабой першае паспяховае сумоўе і вялікі шанец атрымаць працу. Я адразу патэлефанавала маме і расказала ёй аб усім. Я ўзгадала, што прапанова працы сыходзіць ад страхавой кампаніі, але адразу ж дадала:

– Я спадзяюся, што гаворка ідзе не аб працы страхавога агента, а калі на самой справе гэта так, то я не згаджуся на гэтую працу.

Пасля таго як я ў нецярпімым чаканні села насупраць К. і яго слоў у сэнсе “Як у вас справы?”, ён сказаў:

– Я хацеў бы вам прапанаваць пасаду….страхавога агента.

Азіраючыся назад, я адчуваю нават пэўнае захапленне сабой за тое, што не звалілася са стула ці не паводзіла сябе іншым дзіўным чынам, які сведчыў бы аб маім выключным “жаданні” прыняць прапанаваную пасаду.

У ходзе далейшай размовы К. узмоцнена пераконваў мяне працаваць у страхаванні, распавядаючы аб перспектыве вельмі высокіх заробкаў і хуткага кар’ернага росту. У канцы ён папрасіў мяне, каб я падумала аб ягонай прапанове і дала адказ у прапанаваны ім тэрмін.

Цяжка апісаць, што я адчувала, калі выйшла з офісу страхавой кампаніі. Мне проста вельмі хацелася плакаць. Я была вельмі расчараванай і ашуканай, а таксама мела пэўныя прэтэнзіі да Госпада Бога.

– Я жа так моцна Цябе прасіла, каб Ты не даваў мне гэтай працы! Чаму Ты мяне зняважыў, замест таго каб выслухаць маю просьбу? Ты жа ведаеш, што ў мяне вялізныя абавязкі і як я магу іх аплаціць з такой ненадзейнай працай?! – казала я Яму, ледзь не крычачы ад крыўды.

На працягу некалькіх наступных дзён я была ў роспачы і амаль сварылася с Госпадам. Але ў хуткім часе мае хваляванні сышлі. Я падумала, што Прадбачанне пажартавала з мяне, жадаючы, можа быць, паказаць мне нешта важнае на прыкладзе гэтай падзеі. Паразважаўшы, я прыйшла да высновы, што мне не трэба было ставіць Госпаду ўмовы і патрабаванні адносна будучай працы. Ён ведае што мне неабходна і што для мяне лепш. У рэшце рэшт, я сказала:

– Гасподзь, калі Ты хочаш. Каб я была страхавым агентам, то я хачу стаць самым лепшым агентам у свеце. Для Цябе.

Праз месяц я скончыла падрыхтоўку для працы ў страхаванні. Я адразу пачала заўзята шукаць кліентаў. Штодзённа я праводзіла 5-6 гадзін на тэлефоне, спрабуючы з дапамогай тэлефоннага даведніка знайсці людзей, зацікаўленых дадатковым страхаваннем. На працягу дня я рабіла дзясяткі тэлефонных званкоў, якія звычайна прыносілі плён у выглядзе дзвюх сустрэч з кліентамі. Акрамя таго, ад маіх тэлефонных суразмоўцаў я атрымлівала шмат іншых кантактаў да іншых людзей, якія маглі бы быць зацікаўлены страхаваннем.

Менш за тры месяцы маёй працы ў якасці страхавога агента я знайшла шмат кліентаў, якія былі зацікаўлены інфармацыяй аб прапановах дадатковага страхавання. Я правяла шмат сустрэч і прэзентацый, але вынік быў такі – я не прадала аніводнага (страхавога) поліса. Я вінаваціла сябе, што нягледзячы на намаганні я страціла шмат часу і нічога не зарабіла. Як звычайна, тэрмінова трэба было заплаціць па рахункам і крэдыторы рашуча патрабавалі іх аплаты. Я далей малілася аб працы, якая зрабіла бы мне магчымым павыплачваць (мае) абавязкі.

– Ты ведаеш, што робіш, – казала я Госпаду і гэтым разам ужо не сварылася з Ім.