Пампейская навэнна

Няма такой праблемы – прыватнай, грамадскай, народнай, – якой нельга было б вырашыць з дапамогаю Ружанца.* (Святой Папа Ян Павел ІІ)

Пампейская навэнна (так званая непераможная навэнна) доўжыцца 54 дні. Кожны дзень мы молімся тры часткі святога Ружанца (радасныя, балесныя і хвалебныя таямніцы). Калі хтосьці жадае, можна маліцца чатыры часткі разам з таямніцамі святла.

Першыя 27 дзён Пампейскай Навэнны(малітва просьбы)

1. Робім знак крыжа і кажам: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

2. Называем інтэнцыю і кажам: Гэты Ружанец малюся на Тваю хвалу, Каралева Ружанца святога.

3. Пасля гэтага чытаем малітвы: Веру ў Бога” (1 раз), Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (3 разы), „Хвала Айцу” (1 раз)

4. Затым чытаецца таямніцы ружанца. Кожны дзень мы молімся тры часткі святога Ружанца (радасныя, балесныя і хвалебныя таямніцы). У першыя 27 дзён Пампейскай Навэнны наша малітва мае характар просьбы.

5. На заканчэнне кожнай часткі Ружанца мы прамаўляем:

Памятай, о міласэрная Ружанцовая Панна з Пампеяў, што ніколі не здаралася, каб Ты пакінула таго, хто Цябе ўшаноўвае, з Ружанцам Тваім кліча Цябе на дапамогу. О Маці спрадвечнага Слова, не пагарджай просьбаю маёю, але праз Твой святы Ружанец і праз упадабанне, якое Ты аказваеш сваёй святыні ў Пампеях, ласкава выслухай мяне. Амэн.

6. Малітва: Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

7. Пасля гэтага чытаем (3 разы): Каралева Ружанца святога, маліся за нас!

8. На заканчэнне, напрыканцы святога Ружанца робім знак крыжа і кажам: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

Наступныя 27 дзён Пампейскай Навэнны (падзячная малітва)

1. Робім знак крыжа і кажам: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

2. Называем інтэнцыю і кажам: Гэты Ружанец малюся на Тваю хвалу, Каралева Ружанца святога.

3. Пасля гэтага чытаем малітвы: Веру ў Бога” (1 раз), Ойча наш” (1 раз), „Вітай, Марыя” (3 разы), „Хвала Айцу” (1 раз)

4. Затым чытаецца таямніцы ружанца. Кожны дзень мы молімся тры часткі святога Ружанца (радасныя, балесныя і хвалебныя таямніцы). На працягу наступных 27 дзён Пампейскай Навэнны молімся так званую частку падзякаў.

5. На заканчэнне кожнай часткі Ружанца мы прамаўляем:

Што ж я магу даць Табе, о Каралева, поўная любові? Прысвячаю Табе ўсё сваё жыццё. Усімі сіламі буду пашыраць Тваю хвалу, о Дзева святога Ружанца з Пампеяў, бо калі я клікаў (клікала) Цябе на дапамогу, агарнула мяне ласка Божая. Паўсюль буду распавядаць пра міласэрнасць, якую Ты праявіла да мяне; як толькі здолею, буду пашыраць набажэнства святога Ружанца; усім буду абвяшчаць, якой ласкавай Ты была да мяне, каб і нягодныя, як і я, грэшнікі з даверам імкнуліся да Цябе. О, калі б увесь свет ведаў пра Тваю дабрыню і літасць да церпячых, усе стварэнні звярталіся б да Цябе. Амэн.

6. Малітва: Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

7. Пасля гэтага чытаем (3 разы): Каралева Ружанца святога, маліся за нас!

8. На заканчэнне, напрыканцы святога Ружанца робім знак крыжа і кажам: У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амін.

Крыніцы:

*https://ave-maria.by/i/30-199/281-pompejskaya

www.catholic.by

www.krupki.kasciol.by