Category Archives: Мая гісторыя

20. Малітва мае моц крануць Неба і Зямлю

Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. (З Евангелля паводле Мацвея. 7, 7-8) Наступная гісторыя распавядае аб сіле малітвы заступніцтва ў “барацьбе”, якую я вяла з жыллёва-будаўнічым кааператывам і з сіндыкам[1] у справе маёй кватэры. У

Read More

18. Пазыка

Дапамога з неба прыходзіць заўсёды, нават у апошнюю хвіліну, бо на Цябе заўсёды можна разлічваць, Мой Добры Божа! Да таго, як мяне звольнілі, я ўзяла пазыку ў фондзе сацыяльнай дапамогі ў якасці дадатку да сумы, неабходнай для пакупкі новай кватэры. Згодна з дамовай, я павінна была  пагасіць крэдыт да 31 жніўня 2003 года. Аднак я

Read More

17. Сем дзён

Як я ўзгадвала раней, у канцы жніўня я атрымала канчатковы заклік да выплаты ад аднаго з маіх крэдытораў. Мяне праінфармавалі, што калі на працягу СЯМІ ДЗЁН я не выплачу запазычанасці, то тады справа будзе перададзена ў суд. На пачатку верасня з’явілася магчымасць выйсці з гэтай цяжкай сітуацыі, бо я магла арганізаваць платныя курсы ангельскай і

Read More

16. Як я знайшла працу

Аднойчы ад аднаго з маіх крэдытораў, я атрымала канчатковы заклік да выплаты сумы, якую, нягледзячы на папярэднія напамінанні, на працягу доўгага часу я не была ў стане выплаціць у сувязі з адсутнасцю фінансавых сродкаў. У той жа час мяне праінфармавалі, што ў выпадку нявыплаты запазычанасці цягам 7 дзён з дня атрымання ліста, сума будзе падлягаць

Read More

15. Ты ведаеш, што робіш

Прайшло яшчэ некалькі месяцаў, а я ўсё яшчэ не працавала. У рэшце рэшт я змясціла некалькі аб’яваў у калонцы “Шукаю працу” адной са сталічных газет. У адказ я атрымала два тэлефонных званка з запрашэннем на сумоўе. Пасля візіту ў адной з фірм, дзе была вольная пасада ў адпаведнасці з маім папярэднім досведам, я адразу зразумела,

Read More

14. Час беспрацоўя

Пасля таго як я страціла працу ў банку на працягу некалькіх месяцаў я была беспрацоўнай. Мае зберажэнні хутка скончыліся і я пачала думаць, што са мной будзе далей. У мяне ж было шмат фінансавых абавязкаў, у тым ліку пазыкі і крэдыт за жыллё. Дайшло да таго, што каб разлічыцца, я карысталася дапамогай мамы, а таксама

Read More

13. Без прабачэння, няма выздараўлення

Падзеі, падчас якіх я зведала цкавання і яго наступствы – доўжыліся больш за дваццаць месяцаў. Пасля страты пасады ў банку, меў месца шматгадовы працэс выздараўлення і выдалення разбуральных наступстваў мобінга ў маім жыцці. Можна казаць, што астатнія гады – гэта перыяд, які быў вырваны з майго жыцця. Гэта быў час хвароб, пакут і разнастайных праблем

Read More

11. Мой шлях да выздараўлення

Да Госпада звярнулася я ў скрусе маёй, і Ён пачуў Мяне Псальма 120,1 Пасля звальнення з працы, сітуацыя ў якой я апынулася здавалася зусім безнадзейнай. У мяне складвалася ўражанне, што я стаю на краю бездані. Я згубіла пасаду, была хворай і няздольнай шукаць і брацца за новую працу; закончыліся мае зберажэнні. У дадатак да гэтага

Read More

10. Безуладнасць медыцыны

Як толькі ў мяне з’явіліся першыя сімптомы хваробы, я пачала шукаць дапамогі ў дактароў. Па чарзе я наведвала тэрапеўта, хірурга, артапеда, неўролага, акуліста, оталарынголага і эндакрынолага. Вынікі ўсіх зробленых аналізаў былі добрымі, таму так і не ўдалося знайсці прычыну маіх недамаганняў. Наведванне дактароў стала для мяне звыклай справай. Толькі што з гэтага, калі ніхто не

Read More

09. Мобінг i знішчанае здароўе

На самым пачатку я вельмі эмацыйна адносілася да штодзённых здарэнняў на працы і пастаянна хвалявалася з-за няяснай і няпэўнай сітуацыі. Пасля вяртання дадому з офіса, я ўсё яшчэ жыла тым, што там адбылася. Увесь час я прыгадвала і наноў перажывала словы і паводзіны пераследнікаў. Першыя сімптомы хваробы з’явіліся ўжо ў першыя месяцы маёй працы ў

Read More